Вы тут

Выгадная бульба


Кітайскія навукоўцы стварылі тэхналогіі, што дазваляюць ачысціць тэхнічную ваду, якая ўтвараецца пры вытворчасці бульбянога крухмалу і скарыстаць яе ў якасці ўгнаення. Распрацоўка адзначана кітайскай прэміяй за інавацыі ў вытворчым ужыванні дасягненняў навукі, паведаміла інфармагенцтва "Сіньхуа".


Над праектам працавалі даследчыкі з Інстытута хімічнай фізікі горада Ланьчжоу Акадэміі навук КНР.Пры перапрацоўцы бульбянога крухмалу ўтвараецца вялікая колькасць тэхнічнай вады, багатай бялкамі. Раней яе проста  скідвалі ў вадаёмы, што прыводзіла да значнага забруджання навакольнага асяроддзя, гінула рыба.

"Распрацаванае намі абсталяванне дазваляе дастаць з вады дробныя часцінкі крухмалу, тонкія валокны і харчовыя бялкі. Пасля гэтага ўтрыманне асноўных забруджвальнікаў змяншаецца прыкладна напалову. Аднак згодна са стандартам, што дзейнічае ў краіне, гэтую ваду яшчэ нельга скідваць у вадаёмы, але яе можна ўжываць у якасці ўгнаення", адзначае Лю Ган, навуковец, які ўзначаліў даследаванні.

Гэта дазваляе зменшыць расходванне гідрарэсурсаў і ўгнаенняў, а таксама павялічыць ураджаі, адзначаюць даследчыкі. Тэхналогія знайшла прымяненне на заводах, што вырабляюць, бульбяны крухмал у гарадах Дзінсі (правінцыя Ганьсу), Гуюань (Нінся-Хуэйскі аўтаномны раён) і Чжанцзякоу (правінцыя Хэбэй).

Укараненне тэхналогіі ў вытворчасць дазваляе прадухіліць штодзённыя выкіды 2700 тон забруджвальных рэчываў і прынесці прадпрыемствам прыбытак у 147 млн. юаняў, адзначаюць навукоўцы.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.