Вы тут

Парадак фарміравання дзяржаўнай інвестпраграмы ўдакладнены


Парадак фарміравання Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы ўдакладнены ў Беларусі ўказам нумар 39 ад 11 лютага. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.


"Унесены змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб парадку фарміравання, зацвярджэння Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы і справаздачнасці аб яе выкананні, зацверджанае ўказам нумар 299 ад 5 мая 2006 года", - паведамляецца на партале. У праграму ўключаюцца аб'екты, узвядзенне, рэканструкцыя і рэстаўрацыя якіх выконваецца ў мэтах стварэння і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы галін эканомікі і сацыяльнай сферы рэспублікі.

Дакументам, у прыватнасці, удакладнены пытанні фінансавання будаўніцтва аб'ектаў дзяржпраграмы. Так, вызначаны аб'ёмы сродкаў рэспубліканскага бюджэту па аб'ектах, што падлягаюць уводу ў эксплуатацыю як у чарговым фінансавым годзе, так і наступныя гады. "Пры гэтым замацавана, што фінансаванне будаўніцтва такіх аб'ектаў будзе ажыццяўляцца ў межах роспісу расходаў рэспубліканскага бюджэту на фінансаванне праграмы, зацверджанай на чарговы фінансавы год", - адзначана ў паведамленні.

Згодна з указам, аб'екты камунальнай уласнасці, уключаючы жылыя памяшканні для грамадзян, маючых права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, а таксама інжынерныя сеткі, уключаюцца ў праграму на аснове раўнадолевага ўдзелу ў іх будаўніцтве сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў. Гэта патрабаванне не распаўсюджваецца на ўключаныя ў праграму аб'екты, будаўніцтва якіх фінансуецца з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця, а таксама за кошт сродкаў, выдзеленых з рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі.

Па рашэнні кіраўніка дзяржавы, асобныя аб'екты, у тым ліку якія не знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, могуць быць уключаны ў праграму на аснове долевага ўдзелу ў іх будаўніцтве сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.

Дакумент зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў 12 лютага і ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».