Вы тут

Пісьменнікі дзвюх краін — у адным выданні


Два выдавецтвы — з Мінска і Масквы — стварылі ўнікальную дзіцячую кнігу «Звонкія фарбы слова», у працы над якой паўдзельнічалі самі дзеці — больш за сто вучняў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў і Маскоўскай дзяржаўнай спецыялізаванай школы акварэлі Сяргея Андрыякі намалявалі ілюстрацыі да выдання.


У сумесны праект дзвюх краін увайшло каля шасцідзесяці твораў беларускіх і расійскіх аўтараў — гэта як паэзія, так і проза, як класіка, так і сучасная літаратура. Якуб Колас, Максім Багдановіч, Сяргей Грахоўскі, Наталля Ігнаценка, Аляксей Дудараў, Васіль Зуёнак, Георгій Марчук, Алесь Бадак і іншыя аўтары — аўтарскі ўклад у дзіцячы зборнік з нашага боку. Тут жа можна пачытаць Льва Талстога, Антона Чэхава, Максіма Горкага, Мікалая Носава, Міхаіла Зошчанку, Міхаіла Прышвіна і іншых рускіх пісьменнікаў. Кніга была зроблена за даволі кароткі тэрмін — ад пачатку да канца выдавецкага працэсу прайшло паўтара месяца.

Справу стварэння зборніка ўзялі на сябе мінскае выдавецтва «Бяловагруп» і маскоўскае «Планета» ў рамках выдавецкай праграмы ўрада Масквы. «Сёння выдаецца дастаткова шмат дзіцячых кніг, у тым ліку з ілюстрацыямі самых вядомых мастакоў, — кажа старшыня савета дырэктараў выдавецка-паліграфічнага комплексу «Падольская фабрыка афсетнага друку», прэзідэнт Гільдыі выдаўцоў перыядычнага друку Расіі Сяргей Маісееў. — Але хацелася паглядзець, як бачаць і разумеюць творы самі дзеці. Гэта нарадзіла ідэю, каб яны самі стварылі ілюстрацыі да будучага выдання. Без гэтага кніга была б звычайнай і стандартнай, а ў выніку яна адпавядае назве, тут вельмі шмат фарбаў, і я спадзяюся, што гэтыя фарбы зробяць сваю справу. Я магу казаць і як спажывец. Мая ўнучка (яна зараз у трэцім класе) была адным з першых чытачоў. Часам яе даводзіцца прымушаць чытаць, а тут яна засвоіла восем твораў запар — гэта паказальнік. Я спадзяюся, што ў нашых самых маленькіх спажыўцоў выданне народзіць цягу да чытання».

Таццяна Бялова, дырэктар выдавецтва «Бяловагруп», лічыць выданне гэтай кнігі магчымасцю выйсці беларускім аўтарам да расійскага чытача, да больш шырокай аўдыторыі. 5 тысяч асобнікаў разыдзецца ў беларускія школы, 10 тысяч атрымаюць школы Масквы. І канешне ж, маладыя аўтары ілюстрацый сталі ўладальнікамі асобнікаў кнігі, у стварэнні якой яны ўласнаручна паўдзельнічалі.

katsyalovіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».