Вы тут

Дапамогу па беспрацоўі плануюць павялічыць


Міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна на выніковай калегіі Мінпрацы і сацыяльнай абароны заявіла, што цяпер распрацоўваюцца прапановы па павелічэнні дапамогі па беспрацоўі ва ўвязцы з бюджэтам пражытачнага мінімуму, але з улікам дыферэнцыраванага падыходу.


Пад дыферэнцыраваным падыходам маецца на ўвазе ўлік прычын страты працы, працоўны стаж і г.д. Так, па словах міністра, у мінулым годзе былі звольненыя за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны 41 тысяча работнікаў супраць 10 тысяч, звольненых у сувязі са скарачэннем штату або ліквідацыяй арганізацыі. У сувязі з гэтым маецца розніца ва ўдзельнай вазе зарэгістраваных беспрацоўных з гэтых катэгорый работнікаў — 5,7% і 2,2% адпаведна. Разам з тым Марыяна Шчоткіна адзначае, што ва ўмовах зніжэння колькасці вакансій самастойны пошук працы становіцца менш эфектыўным, расце колькасць зваротаў па садзейнічанне ў працаўладкаванні.

Намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава заявіла, што ўрадам пастаўлена задача арганізацыі эфектыўных працоўных месцаў на новых ствараемых прадпрыемствах. Акрамя таго, яна адзначае асаблівую актуальнасць пытанняў працаўладкавання выпускнікоў вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў, якія завяршаюць навучанне ў 2016 годзе без абавязковага размеркавання. Такіх маладых людзей, на думку віцэ-прэм'ера, трэба працаўладкоўваць, у тым ліку на забраніраваныя месцы.

Забяспечыць павышэнне ўзроўню пенсій

Марыяна Шчоткіна лічыць, што пенсійную сістэму неабходна адаптаваць да сучасных умоў, улічваючы, што нагрузка на працаздольнае насельніцтва будзе ўзрастаць. Таму, адзначае міністр, трэба будзе распрацаваць меры, накіраваныя на далейшую рацыяналізацыю пенсійных нормаў і аптымізацыю пенсійных выдаткаў.

Пэўная рацыяналізацыя пенсійных нормаў і выдаткаў ужо праведзена. У прыватнасці, павысіўся мінімальны стаж працы з выплатай страхавых узносаў, неабходны для прызначэння пенсіі па ўзросце і за выслугу гадоў. А пачынаючы з 1 студзеня наступнага года, гэты стаж паступова будзе павялічвацца штогод на 6 месяцаў да дасягнення 20 гадоў.

Дапамагчы кожнаму, хто мае ў гэтым патрэбу

Наталля Качанава адзначае пашырэнне спектру сацыяльных паслуг у краіне, паляпшэнне ўмоў пражывання ў дамах-інтэрнатах, развіццё стацыянаразамяшчальных формаў сацыяльнага абслугоўвання (дамы сумеснага пражывання, прыёмныя сем'і для пажылых людзей і інш.).

Акрамя таго, у 2015 годзе наша краіна далучылася да Канвенцыі аб правах інвалідаў. Наталля Качанава падкрэсліла, што ў рэгіёнах трэба працягваць работу па стварэнні ўмоў безбар'ернага асяроддзя і трымаць гэтыя пытанні на строгім кантролі.

«Прэзідэнт паставіў задачу, каб ні адзін чалавек не застаўся па-за ўвагай, асабліва калі ён мае патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы, — сказала віцэ-прэм'ер. — Гэтая праца вельмі важная, і тут асаблівая роля адводзіцца работнікам сістэмы сацыяльнай абароны ў рэгіёнах».

busko@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.