Вы тут

У школе аграгарадка Рацічы атруцілася дзеці


Надзвычайная сітуацыя здарылася ў чацвер. Падчас абеду ў «хуткую дапамогу» пасыпаліся званкі са скаргамі на дрэннае самаадчуванне вучняў. У выніку з папярэднім дыягназам «атручванне нявысветленай этыялогіі» шпіталізаваны 42 дзіцяці 1998—2008 гадоў нараджэння і супрацоўнік санітарнага кантролю.


У пятніцу адзін са школьнікаў яшчэ знаходзіўся ў рэанімацыйным аддзяленні, але пагрозы яго жыццю не было. На месцы здарэння працуюць спецыялісты самых розных ведамстваў: выратавальнікі, дактары пад кіраўніцтвам намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага. Як паведамляе намеснік начальніка аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю цэнтральнага апарата Следчага камітэта Юлія ГАНЧАРОВА, заведзена крымінальная справа па факце службовай халатнасці.

Што стала прычынай здарэння, пакуль не паведамляецца. Цяпер следчыя заняты допытам сведак, вывучэннем тэхнічнай і іншай дакументацыі. Ацэньваецца стан навакольнага асяроддзя ў памяшканнях школы і на прылеглай тэрыторыі, узятыя пробы вады і паветра для лабараторных экспертыз. Як паведамляюць у МНС, замеры паветра на ўтрыманне хімічных рэчываў паказалі, што небяспечнай іх канцэнтрацыі няма, радыяцыйны фон у школе ў норме.

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Урокі скончыліся датэрмінова

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?