Вы тут

Гандбалісты мінскага клуба вярнуліся ў армейскі палац


Лёгкаатлетычны манеж быў закрыты на рэканструкцыю пяць гадоў таму і да цяперашняга моманту ў ім адбыліся значныя змены. На арэне ўжо няма бегавых дарожак, зараз зала прызначана выключна для гульнявых відаў спорту, палац «Уручча» зноў стане родным домам для гандбалістаў мінскага СКА. Падапечныя Спартака Мірановіча цяпер будуць праводзіць там гульні не толькі ўнутранага чэмпіянату, але і матчы міжнародных турніраў.


— Пабудавалі сучасны вельмі добры, адзіны і, відаць, непаўторны гандбольны комплекс. Побач хочуць яшчэ ўзвесці гатэль, каб тут знаходзіўся ўвесь гандбол Беларусі, у тым ліку каб менавіта ў гэтым месцы змагла базіравацца і нацыянальная каманда. Адзначу, што ў нашым комплексе сёння самае лепшае пакрыццё: яно антытраўматычнае і добра амартызуе (не дае столькі ўдараў на калені, суставы і паясніцу), гэта вырашае многія праблемы, якія звязаны са здароўем спартсменаў, — распавядае галоўны трэнер гандбольнага СКА Спартак Мірановіч.

— Спарткомплекс «Уручча» — гэта добрая, цёплая, утульная сучасная арэна. Тут вельмі прыемна трэніравацца, а гуляць тым больш, — дзеліцца ўражаннямі гулец СКА Аляксандр Бачко.

Утульныя трыбуны спарткомплексу гатовы змясціць каля 3 тысяч гледачоў, каманда ўжо правяла першы матч на новай арэне (у рамках чэмпіянату Беларусі армейцы прымалі «Гомель»), а сёння нашы гандбалісты згуляюць супраць швейцарскага «Вінтэртура» ў групе кубка ЕГФ.

Даведка

У Палацы спорту «Уручча» было выхавана восем алімпійскіх чэмпіёнаў. Каманда СКА ў гэтых сценах шэсць разоў станавілася чэмпіёнам СССР, тройчы выйгравала Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў і двойчы Кубак уладальнікаў кубкаў.

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Наваселле для СКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».