Вы тут

Навука на карысць


На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, уручаючы дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам.


Прэзідэнт лічыць, што цяпер навука з'яўляецца важнейшым рэсурсам для ўздыму цэлых галін. «Новыя распрацоўкі даюць магчымасць істотна эканоміць рэсурсы і энерганосьбіты, дапамагаюць знізіць сабекошт прадукцыі і зрабіць яе канкурэнтаздольнай на знешніх рынках», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, не страчвае актуальнасці і тэма імпартазамяшчэння. «Нам важна вырабляць тавары не проста больш якасныя і даступныя, але і якія максімальна адпавядаюць патрэбам спажыўца, адаптаваныя да нашай рэсурснай базы і ўмоў эксплуатацыі», — лічыць Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ва ўсім свеце сёння складваюцца вельмі няпростыя эканамічныя ўмовы, сур'ёзныя цяжкасці маюць гандлёвыя партнёры Беларусі, канкурэнты. «Будучыня Беларусі шмат у чым залежыць ад таго, як мы будзем паводзіць сябе ў гэтай сітуацыі — апусцім рукі, пачнём панікаваць, крычаць гвалтам або будзем шукаць перспектыўныя шляхі вырашэння існуючых праблем, — сказаў Прэзідэнт. — Нездарма кажуць: у цяжкі час адкрываюцца вялікія магчымасці».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што работа вучоных можа і павінна прыносіць максімальную аддачу, у тым ліку матэрыяльную. «Акрамя таго, для любога вучонага важна бачыць відавочныя вынікі сваёй працы і карысць, якую ён прыносіць людзям і краіне», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама звярнуў увагу на неабходнасць развіцця фундаментальнай навукі, паколькі ў ёй ключ да будучых адкрыццяў, тэхналогій, інавацый. На думку Прэзідэнта, трэба падтрымліваць айчынныя навуковыя школы як залог прадаўжэння найлепшых традыцый беларускіх вучоных, захавання і перадачы ведаў ад старэйшых калег малодшым. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што трэба нацэльваць маладых вучоных на распрацоўкі па актуальных і запатрабаваных тэмах.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асаблівай увагі патрабуе развіццё дактарантуры — важнай ступені навуковага росту. «Пры вызначэнні тэматыкі дысертацый і правядзенні даследаванняў важна ўлічваць перспектыўныя для рэспублікі кірункі. Сёння мы адчуваем недахоп навуковых кадраў па шэрагу запатрабаваных спецыяльнасцяў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Працэс падрыхтоўкі маладога пакалення даследчыкаў павінен быць пераемным і ажыццяўляцца на ўсіх ступенях адукацыі: ад адбору таленавітых студэнтаў у ВНУ да суправаджэння пры навучанні ў магістратуры і аспірантуры.

«Вопыт апошніх гадоў паказвае, што нам пад сілу вырашаць самыя складаныя задачы. У нас наладжана сістэма падрыхтоўкі навуковых кадраў, і мы прадаўжаем яе ўдасканальваць», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Закрануў Аляксандр Лукашэнка і тэму якасці падручнікаў. «Ні для каго не сакрэт, што ў нас нямала вучэбнай літаратуры, якая не адпавядае сучасным патрабаванням як па форме, так і па змесце», — адзначыў Кіраўнік дзяржавы. «Няма добрых падручнікаў — не будзе дактароў і прафесараў у будучым!»

Кіраўнік дзяржавы пасля завяршэння цырымоніі ўручэння дыпломаў пагутарыў з вучонымі, паведамляе БЕЛТА. Размова датычылася розных тэм і атрымалася канструктыўнай, грунтоўнай. На сустрэчы вучоныя падзяліліся з Прэзідэнтам сваімі меркаваннямі па многіх актуальных пытаннях навуковай дзейнасці ў розных сферах.

Загаловак у газеце: Навука на карысць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».