Вы тут

Цэнтрвыбаркам стварыў экспертную групу


Міжведамасная экспертная група зоймецца вывучэннем рэкамендацый ПАСЕ і выпрацоўкай прапаноў па іх прымяненні. Пра гэта БЕЛТА паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.


Гаворка пра стварэнне экспертнай групы вялася ўчора на сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай. Кіраўнік дзяржавы даў адпаведнае даручэнне.

«Завяршыліся перамовы з усімі членамі ЦВК, і ў выніку апытання прынята пастанова аб міжведамаснай экспертнай працоўнай групе па разглядзе рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ па пытаннях удасканалення выбарчага працэсу ў Беларусі», — распавёў Мікалай Лазавік. У адпаведнасці з дакументам, пры Цэнтральнай выбарчай камісіі ствараецца група экспертаў, у якую ўваходзяць прадстаўнікі ЦВК, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, абедзвюх палат парламента, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства інфармацыі і Міністэрства замежных спраў.

Мяркуецца правесці аналіз рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ, якія змяшчаюцца ў выніковай справаздачы місіі па назіранні за выбарамі Прэзідэнта Беларусі ў 2015 годзе, і на аснове гэтага аналізу будуць распрацаваны прапановы па ўдасканаленні выбарчага працэсу для наступнага разгляду ў Цэнтральнай выбарчай камісіі і даклада кіраўніку дзяржавы

Лідзія Ярмошына ў гутарцы з журналістамі адзначыла: «Тым не менш адразу магу сказаць, што, зразумела, размова не можа ісці ў бліжэйшы час аб змяненні выбарчага закона. Гэтыя прапановы будуць рэалізоўвацца шляхам удасканалення правапрымяняльнай практыкі, якая вызначаецца метадычнымі растлумачэннямі Цэнтрвыбаркама».

Першае пасяджэнне плануецца правесці 16 лютага. Экспертная група будзе працаваць пад кіраўніцтвам Цэнтрвыбаркама і праз месяц з пачатку працы павінна прадставіць рэкамендацыі або прапановы па той пазіцыі, якую выказала АБСЕ па выніках прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2015 года ў Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?