Вы тут

Газета Independent вырашыла адмовіцца ад папяровага фармату


Уладальнік газеты Independent, расійскі бізнесмен Аляксандр Лебедзеў вырашыў адмовіцца ад папяровай версіі выдання.


Паводле яго слоў, з гэтага часу газета будзе выходзіць толькі ў электронным фармаце. У бліжэйшы час будуць звольненыя некаторыя супрацоўнікі выдання з ліку рэдактараў.

Таксама ён пацвердзіў інфармацыю аб тым, што выданне будзе прададзена медыягрупе Джонстан Прэс за 33,8 млн долараў у тым выпадку, калі акцыянеры ўхваляць здзелку.

"Рашэнне захоўвае брэнд Independent і дазваляе нам працягваць інвеставаць у высакаякасны кантэнт, які прыцягвае ўсё больш чытачоў да нашай анлайн-платформы" - гаворыцца ў заяве Лебедзева.

Апошняя папяровая версія Independent выйдзе 26 сакавіка.

Расійскі бізнэсмэн набыў газету Independent ў сакавіку 2010 года, заплаціўшы папярэднім уладальнікам - сям'і О'Рэйлі - адзін фунт стэрлінгаў і абавязаліся выплаціць яшчэ 9,25 мільёнаў у працягу дзесяці месяцаў.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.