Вы тут

Арменія - ганаровы госць на міжнароднай кніжнай выставе


Сапраўднае літаратурнае свята ў гэтыя дні завітала ў сталіцу. Найбуйнейшы кніжны форум — Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш — 23 раз сустракае гасцей з блізкага і далёкага замежжа.

Сёлета ў наведвальнікаў з'явілася магчымасць пагартаць, а таксама набыць кніжную прадукцыю з Расіі, Украіны, Казахстана, Азербайджана, Італіі, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Швецыі, Швейцарыі, Эквадора — кнігавыдаўцы з 29 краін свету прыбылі ў Беларусь з высокай місіяй гуманітарнага супрацоўніцтва ў сферы культуры і кнігавыдання, а таксама ўмацавання сяброўскіх і партнёрскіх адносін паміж нашымі народамі.

Кожны год па традыцыі выбіраецца ганаровы госць кніжнай выставы. Сёлета гэтага пачэснага звання ўдастоілася Арменія, якая ўдзельнічае ў кніжным кірмашы ўжо дзясяты год.

— Супрацоўніцтва ў галіне кнігавыдавецтва, літаратурнага перакладу і кнігаабмену з'яўляецца адным з галоўных складнікаў армяна-беларускага культурнага супрацоўніцтва, — расказаў намеснік міністра культуры Арменіі Артур ПАГАСЯН. — Пастаянны кнігаабмен, які ажыццяўляецца паміж дзвюма бібліятэкамі, садзейнічае папаўненню фондаў. Вядзецца пастаянная работа па перакладзе твораў беларускіх і армянскіх аўтараў. Нам вельмі прыемна, што развіццё армяна-беларускіх сувязяў адзначана асаблівай увагай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.