Адносіны каталікоў і праваслаўных у Беларусі будуць развівацца яшчэ больш дынамічна пасля сустрэчы, якая адбылася напярэдадні на Кубе паміж Папам Францыскам і Патрыярхам Кірылам. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай Царквы Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
"У каталікоў і праваслаўных у Беларусі заўсёды былі добрыя адносіны, але яны будуць развівацца яшчэ больш дынамічна пасля гэтай сустрэчы, - сказаў Тадэвуш Кандрусевіч. - Я ўпэўнены ў гэтым, таму што і каталікі, і праваслаўныя павінны браць прыклад з двух пантыфікаў".
На думку іерарха, сустрэча, якая прайшла ў Гаване, таксама наблізіла магчымы візіт Папы Рымскага ў Беларусь.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.