Вы тут

Паляванне на ліс


З красавіка мінулага года, калі ў Кітаі пачалася спецаперацыя "Паляванне на ліс-2015", і па канец снежня 2015 года ў 66 краінах і рэгіёнах свету пры спрыянні мясцовых праваахоўных органаў, а таксама пасольстваў і консульстваў Кітая за мяжой былі затрыманы 857 кітайскіх грамадзянаў, якія знаходзіліся ў вышуку і хаваліся за мяжой. Пра гэта “Сіньхуа” паведамілі ў Міністэрстве грамадскай бяспекі КНР.


477 з затрыманых ужо перададзены ў рукі правасуддзя, 366 з'явіліся з пакаянням, яшчэ 14 падпадаюць судоваму пераследванню  за мяжой. 212 падазраваемых праходзяць па справах на суму больш 10 млн. юаняў, 58 -- фігуруюць у справах на суму больш 100 млн. юаняў. 667 чалавек хаваліся за межамі КНР звыш 5 гадоў, 39 чалавек -- больш 10 гадоў.

"Паляванне на ліс-2015" -- спецыяльная аперацыя, накіраваная на пошук кітайскіх грамадзян, якія хаваюцца за мяжой і падазраюцца ў карупцыі ці службовых злачынствах.

У рамках аперацыі з ЗША рэпатрыяваны 2 уцекачы, 6 падазраваемых выдадзены Кітаю з Італіі, Грэцыі, Балгарыі, Іспаніі і Венгрыі. Апроч таго, 283 збеглых злачынца затрыманы ў Тайландзе, Малайзіі, Інданезіі, Камбоджы і на Філіпінах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».