Вы тут

У свеце з'явілася новая крыптавалюта Bіtwalkіng


У свеце з'явілася новая крыптавалюта Bіtwalkіng, якую можна зарабіць фізічнай актыўнасцю.


У 2016 годзе ў свабоднае абарачэнне паступіць новая крыптавалюта — долары Bіtwalkіng (BW $), зарабіць якія зможа кожны, хто шмат ходзіць пешшу. Проста ўсталяваўшы на сваім смартфоне спецыяльную праграму, уладальнік гаджэта зможа атрымліваць па адным BW $ за кожныя пройдзеныя 10 тысяч крокаў, што складае прыкладна 7—8 км.

Як менавіта будуць падлічвацца зробленыя крокі, пакуль не раскрываецца, для верыфікацыі будуць выкарыстоўвацца даныя GPS і злучэнні па Wі-Fі. Японская кампанія Murata ўжо працуе над стварэннем фітнес-бранзалета, здольнага паказваць уладальніку, колькі BW $ той зарабіў. Японскія інвестары ўклалі ў фінансаванне праекта Bіtwalkіng каля $10 млн, а адзін з брытанскіх банкаў цяпер вядзе перамовы аб тым, каб стаць яго афіцыйным партнёрам.

У далейшым да ўдзелу ў праекце плануецца прыцягнуць таксама кампаніі, якія спецыялізуюцца на вытворчасці спартыўнага адзення і абутку, службы аховы здароўя і арганізацыі па абароне навакольнага асяроддзя, а таксама працадаўцаў, якія жадаюць прэміраваць сваіх супрацоўнікаў за тое, што тыя вядуць здаровы лад жыцця. На думку аўтараў праекта, на першапачатковым этапе курс BW $ будзе прыроўнены да аднаго долара ЗША. Пры гэтым крыптадоларамі можна будзе разлічвацца ў адмысловым інтэрнэт-магазіне альбо абменьваць іх на больш традыцыйную валюту. Пасля арганізатары праекта спадзяюцца пашырыць колькасць кампаній, якія прымаюць BW $ у якасці аплаты за свае тавары і паслугі.

«Для некаторых гэта — бясплатны кубак кавы штотыдзень, прапанаваны мясцовымі кавярнямі, якія імкнуцца прыцягнуць новых кліентаў. Для іншых гэта магчымасць змяніць жыццё, пачаўшы зарабляць і кіраваць грашыма. І адначасова гэта будзе нас падахвочваць абараняць планету і заставацца здаровымі», — патлумачыў адзін з заснавальнікаў праекта Bіtwalkіng Фрэнк Імбес.

У развітых краінах сярэднестатыстычны ўдзельнік праекта Bіtwalkіng, як мяркуецца, зможа зарабляць каля 15 BW $ у месяц. Аднак месцам тэставання Bіtwalkіng абраная Малаві. У гэтай беднай афрыканскай краіне сярэдняя зарплата сельскіх жыхароў складае каля $1,5 у дзень, і арганізатары праекта разлічваюць, што менавіта тут BW $ будуць асабліва запатрабаваныя. Зрэшты, бізнес-кансультант Карэн Чынквіта з кампаніі Jubіlee Enterprіses асцерагаецца, што многія мясцовыя жыхары зусім кінуць працаваць, бо проста хадзіць апынецца больш выгадна.

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Хочаш зарабіць — хадзі!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».