Вы тут

ХХІІІ Мінскую кніжную выставу-кірмаш наведалі 40 тысяч чалавек


Пра гэта паведаміў падчас урачыстай цырымоніі закрыцця кірмашу першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі.


Развітвацца заўсёды сумна. Дні працы выставы — своеасаблівыя, непаўторныя. Тут распачынаюцца важныя праекты, заводзяцца знаёмствы, напачатку зусім чужыя госці сталіцы расстаюцца сябрамі. У кірмашовай мітусні, бясконцым коле прэзентацый, сустрэч, аўтограф-сесій і майстар-класаў цяжка прыпыніцца нават на гадзіну, каб асэнсаваць, зразумець і для сябе падсумаваць пачутае і пабачанае.

Цяпер, калі кірмаш завяршыўся і экспаненты раз'ехаліся па родных гарадах, можна пагартаць набытыя кнігі, перагледзець фотаздымкі... Але пасля выставы застаюцца яшчэ і падарункі, сувеніры, а таксама ўзнагароды і дыпломы.

Фінальным акордам выставы-кірмашу стала ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў за найлепшыя экспазіцыі і дапамогу ў арганізацыі ХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Дыпломы выканаўчай дырэкцыі за ўдзел у арганізацыі выставы атрымалі Міністэрства інфармацыі Беларусі, «Белкніга», Міністэрства культуры Арменіі, якое садзейнічала прадстаўленню краіны — ганаровага госця, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Генеральная дырэкцыя міжнародных кніжных выставак і кірмашоў Масквы, пасольствы Германіі, Францыі, Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, ЗША, Ірана ў Беларусі.

Дэпартамент сродкаў масавай інфармацыі і рэкламы Масквы быў узнагароджаны дыпломам за найлепшую экспазіцыю. У ліку адзначаных — стэнды Інстытута імя Гётэ ў Мінску, Паліграфкамбіната імя Якуба Коласа, выдавецтва «Аверсэв».

Падводзячы вынікі працы ХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі нагадаў таксама, што бягучы год, Год культуры, вельмі важны для ўсіх кніжнікаў. Ён праходзіць і пад зоркамі выдатных пісьменнікаў, мастакоў, дзеячаў, чые юбілеі святкуюцца сёлета. Ігар Уладзіміравіч выказаў спадзяванне, што з завяршэннем выставы не скончыцца любоў да кнігі, а сустрэчы з пісьменнікамі працягнуць збіраць вялікую колькасць наведвальнікаў.

Кожная кніжная выстава — гэта не толькі свята, але і вялікае выпрабаванне, праверка грамадскай зацікаўленасці кнігай, спроба вызначыць узровень шырокай увагі да яе. Паказчыкі сёлетняга кірмашу — амаль рэкордныя — сведчаць пра тое, што беларусы застаюцца нацыяй, якая чытае, а нашы партнёры з розных краін з павагай ставяцца да мінскага кніжнага форуму.

Таму да сустрэчы ў 2017-м, калі наша краіна будзе адзначаць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.

vesіaluha@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Кніга ў пашане

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.