Вы тут

«Абое» ці «абодва»?


Сёлетнія выпрабаванні сталі пятнаццатымі па ліку. Па традыцыі яны прайшлі на базе МДУ імя Куляшова. Праверыць свае веды па беларускай мове і літаратуры, а таксама па гісторыі Беларусі, прыродазнаўстве і матэматыцы выключна на роднай мове пажадалі 38 навучэнцаў школ, ліцэяў і каледжаў. Упершыню за гісторыю правядзення гэтых спаборніцтваў пераможцам, акрамя дыпломаў і прызоў, уручаліся медалі.


Залатога ўдастоіўся дзевяцікласнік СШ №21 Магілёва Ілья Касакоў (на здымку). Ён набраў 160 балаў з магчымых 300. Перамогу яму прынеслі добрыя веды па мове і літаратуры, за што Ілья ўдзячны сваёй настаўніцы Юліі Бузук. На карысць пайшоў і асабісты інтарэс да гісторыі роднага краю. Другое месца ў навучэнкі выпускнога класа бабруйскай гімназіі № 3 Ангеліны Жыркевіч — пераможцы трох папярэдніх спаборніцтваў. Ангеліна перасягнула рэкорд сваёй сястры Настассі — двойчы пераможцы. Дзякуючы маці Алене Юр'еўне, якая выкладае ў гімназіі матэматыку, дзяўчаты неаднойчы станавіліся лепшымі ў абласных алімпіядах па гэтым прадмеце. Добрыя веды пры рашэнні матэматычных задач паказала і вучаніца 11-га класа бабруйскай гімназіі №1 Ангеліна Бялясава. Асобная падзяка за гэта яе настаўніцы Ірыне Барысевіч. Матэматычныя веды забяспечылі Ангеліне 3-е месца ў пяцібор'і.

— Улічваючы, што на падрыхтоўку адводзілася ўсяго 100 хвілін, а пытанні былі дастаткова складаныя, удзельнікі паказалі высокі ўзровень, — задаволены поспехамі старшыня аргкамітэта Беларускага пяціборства Міхась Булавацкі. — Наколькі сур'ёзна навучэнцы ставяцца да гэтых іспытаў, можна меркаваць па тым, з якой прагнасцю яны вывучалі аркушы з правільнымі адказамі, атрыманыя пасля спаборніцтваў. Бывае, што нават для некаторых дасведчаных людзей часам цяжка патлумачыць розніцу паміж словамі «абодва» і «абое». Толькі 4 нашы ўдзельнікі далі правільны адказ на гэта пытанне. Некалькі гадоў таму мы прапаноўвалі патлумачыць прычыну змены дня і ночы, а таксама лета і зімы. На гэты раз мы зноў уключылі такое пытанне. У выніку аказалася, што 11 чалавек з 38 не ведалі, чаму ноч змяняе дзень, а прычыну змены лета і зімы патлумачылі толькі 4. Гэта многае гаворыць пра ўзровень адукацыі нашых школьнікаў...

zigulya@zviazda.by

Фота Надзеі БАЦІЛАВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?