Бліны


Бліны. Гэта перш-наперш была абрадавая страва памінальных трызнаў. Часцей за ўсё ў фальклорных творах бліны асацыіруюцца са смерцю: «Там бліны пякуць, там табе дадуць» (параўн. руск.: «Идет Смерть по улице, несет блин на блюдце»).


Адной з галоўных страў Масленіцы былі таксама бліны. Яшчэ раніцай, калі гаспадыня выпякала самы першы блін, яна клала на асобны сподак і ставіла на покуць пад абразы. Вечарам жа, як толькі трэба было распачынаць трапезу дзеля ўшанавання памяці памерлых продкаў, гаспадар адносіў прыгатаваную раніцай даніну продкам на гарышча і ставіў каля дахавага акенца.

* На трэці дзень «ахвяру» памерлым родзічам — той самы блін — аддавалі птушкам, каб яны пачаставаліся самі і, паляцеўшы ў вы-Рай, перадалі продкам прывітанне ад тых, хто не забыўся свайго роду.

* Але без бліноў не абыходзілася і ніводнае свята. Лічылася, калі на Масленіцу напячы бліноў больш за ўсіх, то ў хаце «паселіцца» шчасце. Бліны, якія выпякалі на Каляды, сімвалізавалі багаты ўраджай у наступным годзе. Каб у гаспадарцы былі добрыя коні, валы, каровы, авечкі і г.д., у дзень ушанавання святога Уласа гаспадыня выпякала аладкі. Бліны, якія называлі «богавымі анучамі», пяклі на Ушэсце. На Спаса пяклі блінцы з мукі новага ўраджаю і абавязкова з макам, арэхамі і яблыкамі. Бліны, якія выпякалі на Пакровы, павінны былі «запекчы» ўсе куты ад зімовай сцюжы і вятроў. Пяклі бліны на вяселле. Цешча частавала блінамі зяця, калі ён прыязджаў да родных жонкі на «пярэзвы».

* Дбайная гаспадыня ведала: нельга есці першы блін, ён прызначаўся продкам (жывому гэты блін стане комам у горле). Аказваецца, што і апошні блін, які яна выпякала, таксама патрабаваў асаблівай увагі. Лічылася, «каб заўжды хата была багата», апошні блін трэба было пакінуць на патэльні. Гэтага ж самага прынцыпу гаспадыня трымалася і ў дачыненні да дзяжы, якую яна ніколі не вымывала, а наадварот, пасля кожнага замесу пакідала на сценках дзяжы крышачку цеста.

* Калі ў гаспадарцы здаралася так, што хатняя жывёла не «прыжывалася», то на Віцебшчыне першы блін аддавалі цялятку, маленькай авечцы і г.д., «апошні блін застаецца на патэльні да заканчэння абеду, а пасля яго даюць маці гэтай жывёліны».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».