Вы тут

Калі заканадаўства збліжае краіны


У пятніцу, 19 лютага, у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу збяруцца эксперты, прадстаўнікі ўлады і наднацыянальнага органа — Еўразійскай эканамічнай камісіі. Падчас пашыранага пасяджэння яго ўдзельнікі абмяркуюць стан уніфікацыі і гарманізацыі нарматыўнага прававога забеспячэння ў саюзе. Мерапрыемства адбываецца ў рамках работы навукова-кансультатыўнага савета па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі.


Уладзімір СЯНЬКО, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, адзначыў, што мэты, пастаўленыя перад краінамі — удзельніцамі ЕАЭС, маштабныя, але іх выкананне будзе праходзіць паэтапна. «Прайшоў год з часу функцыянавання гэтага дагавора, мы ўсе ацэньваем яго як справу вельмі важную, паколькі, удзельнічаючы ў еўразійскім інтэграцыйным працэсе, Беларусь выступае за больш цеснае і раўнапраўнае супрацоўніцтва з усімі краінамі — удзельніцамі ЕАЭС, каб эканамічныя сувязі ўмацоўваліся».

Пры ўсіх станоўчых рысах у саюзе ёсць і недапрацоўкі. «Мінулы перыяд паказаў, што не ўсё працуе так, як мы намячалі. Пачатак работы ЕАЭС быў звязаны з шэрагам унутраных і знешніх праблем», — лічыць старшыня камісіі. Да іх перш за ўсё можна аднесці зніжэнне цэн на нафту, санкцыі Еўрапейскага саюза ў адносінах да Расіі і, як следства, нестабільнасць валютнага рынку краін ЕАЭС. «Значны блок праблем выкліканы таксама ўступкамі Казахстана пры ўступленні ў СГА і сітуацыяй вакол Украіны», — дадае Уладзімір Сянько.

На думку намесніка міністра эканомікі Беларусі Антона КУДАСАВА, рэсурс нацыянальнага заканадаўства, які часам недаацэньваюць, можа быць стымулам інтэграцыйных працэсаў. «І гэта нягледзячы на тое, што міжнародны дагавор — у нашым выпадку Дагавор аб ЕАЭС — выступае ў большасці выпадкаў своеасаблівым стрыжнем інтэграцыі», — лічыць ён. Прытым эксперт падкрэслівае, што дагавор з'яўляецца не «вынікам працы, а дарожнай картай і пастуліруе стварэнне паўнавартаснага агульнага рынку толькі да 2025 года». Для таго, каб гэтыя працэсы паскорыць, неабходна прымаць адпаведныя палітычныя рашэнні, а для іх варта «дэталёва разабраць сённяшнюю прававую аснову».

У сваю чаргу, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Аляксандр Мароз адзначыў, што на пасяджэнні асаблівая ўвага будзе нададзена прамысловаму супрацоўніцтву ў Еўразійскім эканамічным саюзе. «Мы перад сабой ставім задачы па імпартазамяшчэнні прамысловых тавараў на агульным рынку, павелічэнні лакалізацыі вытворчасці», — сказаў сенатар.

Мерапрыемства адбудзецца пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча. Запланаваны ўдзел першага віцэ-прэм'ера Беларусі Васіля Мацюшэўскага і намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерыя Міцкевіча, а таксама міністра ЕЭК Таццяны Валавой. На пасяджэнне завітаюць кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, а таксама прадстаўнікі навуковых колаў.

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».