Вы тут

Пры перааснашчэнні УС Беларусь аддае прыярытэт павышэнню мабільнасці


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы перад удзельнікамі збору па тэрытарыяльнай абароне.


Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь без усякай помпы праводзіць вучэнні, праверку Узброеных Сіл. "Мы перааснашчаем нашы Узброеныя Сілы, аддаючы прыярытэт мабільнай кампаненце", - сказаў Прэзідэнт.

"Армія павінна быць мабільнай, яна павінна быць пасаджана на мабільную тэхніку", - лічыць кіраўнік дзяржавы. Нядаўна Прэзідэнту было даложана аб выкананні яго даручэнняў па стварэнні мабільнай тэхнікі. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, на працягу бліжэйшага часу ў Беларусі маглі б наогул адмовіцца ад БТР дзякуючы стварэнню аўтамабіля, у якім можна перавозіць такую ж колькасць людзей. Два ўзоры такой тэхнікі ўжо створаны на МЗКЦ. На думку Прэзідэнта, гэтыя аўтамабілі павінны быць запатрабаваны ў арміі, у сілавых структурах.

"Мы робім нашы Узброеныя Сілы больш мабільнымі, каб мы маглі перакінуць дастатковую колькасць мабільных падрыхтаваных людзей у любую кропку Беларусі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».