Вы тут

Жыллё ў Пекіне можна набыць без абмежаванняў


Іншаземцы, якія маюць дазвол на працу ў Кітаі і не валодаюць нерухомасцю ў Пекіне, без абмежаванняў могуць купіць адну жылую кватэру, паведамляе "Жэньмінь жыбаа". Раней для гэтага было неабходна пражыць і адпрацаваць у горадзе сама меней цягам года.


Паводле паведамлення Пекінскага муніцыпальнага камітэта жыллёвага будаўніцтва, гарадскога і сельскага развіцця, замежнікі, якія працуюць у Пекіне, могуць купляць нерухомасць, а філіялы замежных кампаній набываць нежылыя памяшканні для выкарыстання ў якасці офісаў. Апроч таго, жыхары Сянгана, Макаа і Тайваня, а таксама кітайскія эмігранты, могуць купіць адну кватэру ў Пекіне, калі яны працуюць, вучацца ці жывуць у горадзе.

Дагэтуль іншаземцы павінны былі працаваць прынамсі цягам аднаго года, каб атрымаць права на куплю кватэры ў Пекіне. Сталіца КНР з'яўляецца адным з пяці гарадоў краіны, дзе абмежавана купля нерухомасці людзьмі, якія не з'яўляюцца рэзідэнтамі, каб стрымаць рост цэн на жыллё.

Навуковы супрацоўнік Пекінскага НДІ нерухомасці Лю Сывэй адзначыў, што новая палітыка задавальняе попыт на выкарыстанне жылля, тым часам як горад імкнецца стаць цэнтрам міжнародных абменаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».