Вы тут

Конкурс — 170 чалавек на месца


Пачаліся ўступныя выпрабаванні для абітурыентаў Пекінскай акадэміі кінематаграфіі, паведамляе інфармагенцтва "Сіньхуа". План набору студэнтаў сёлета складае 437 чалавек.


Прыём заяў быў скончаны 16 студзеня. Пекінская кінаакадэмія прыняла рэкордную колькасць заяў — 30400 (амаль на чвэрць больш, чым летась). 

Самы вялікі конкурс, як і ў мінулыя гады, назіраецца ў Інстытуце выканаўчага мастацтва — на акцёрскую спецыяльнасць. Для навучання тут сёлета плануецца прыняць 45 чалавек, а  заявы падалі 7631 абітурыент. Такім чынам, конкурс на акцёрскую спецыяльнасць сёлета складае 170 чалавек на месца.

Дарэчы, і на іншых факультэтах конкурс досыць сур'ёзны. Так, на рэжысёрскім факультэце конкурс складае 157 чалавек на месца, а на факультэце тэхналогій кіно і тэлебачання — 60.

Жадаючым далучыцца да свету кінамастацтва абітурыентам неабходна прайсці некалькі раўндаў уступных выпрабаванняў.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.