Вы тут

Вынікі конкурсу на найлепшы маладзёжны атрад аховы правапарадку


Узнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на найлепшы маладзёжны атрад аховы правапарадку прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы.


На­груд­ным зна­кам «За ад­зна­ку ў ахо­ве пра­ва­па­рад­ку» бы­лі ўда­сто­е­ны 12 прад­стаў­ні­коў ру­ху МА­АП.

— Крытэрыяў адбору было шмат. Тут і колькасць выхадаў на дзяжурствы, і колькасць спыненых правапарушэнняў. Прычым усе гэтыя звесткі павінны былі пацвярджацца дакументамі, заверанымі тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў, — расказаў сакратар ЦК БРСМ, камандзір Рэспубліканскага штаба маладзёжных атрадаў аховы правапарадку Дзмітрый ВАРАНЮК.

Сёння ў маладзёжных атрадах аховы правапарадку налічваецца больш як 15 тысяч байцоў, прычым сярод іх нямала і дзяўчат. Так, зусім нядаўна ў Віцебскай вобласці былі створаны два жаночыя маладзёжныя атрады — на базе Полацкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа і каледжа пры Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава. Пасля папярэдняй падрыхтоўкі дзяўчаты будуць несці дзяжурствы сумесна з полацкімі супрацоўнікамі ДАІ, а ў свае першыя рэйды дружынніцы адправяцца ў канцы лютага.

Усяго за мінулы год байцы МААП больш як 9,3 тысячы разоў выходзілі на дзяжурствы і спынілі 1,3 тысячы правапарушэнняў.

Па словах Дзмітрыя Варанюка, у маладых людзей часта цікавяцца, што ім дае ўдзел у атрадах.

— Мы расшыфроўваем МААП як Мужнасць, Адказнасць, Айчына, Патрыятызм, — тлумачыць ён. — І нават калі маладыя людзі надалей не звяжуць свой лёс з праваахоўнымі структурамі, атрыманыя веды і навыкі не будуць лішнімі ў жыцці. У складанай сітуацыі на вуліцы ці ў грамадскім транспарце яны заўсёды змогуць прыйсці на дапамогу, спыніць канфлікт, паколькі ведаюць, як трэба правільна сябе паводзіць. Выхаваць у сабе стрыжань, стаць сапраўдным мужчынам — вось што, напэўна, важна для маладых людзей.

Найлеп­шым ма­ла­дзёж­ным атра­дам ахо­вы пра­ва­па­рад­ку пры­зна­ны атрад Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га аграр­на­га ўні­вер­сі­тэ­та.

— МААП — гэта не проста праца па ахове правапарадку, а перш за ўсё самаразвіццё, — падкрэслівае камандзір атрада Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Канстанцін Лойчыц. — Вытрымка, цярплівасць, уменне карэктна кантактаваць з рознымі людзьмі — усе гэтыя якасці ўдзельнікі нашай добраахвотнай дружыны набылі не адразу. Акрамя таго, мы ўдасканальваем свае веды ў галіне права, займаемся фізпадрыхтоўкай, у прыватнасці, наведваем трэніроўкі па рукапашным баі.

Па выніках рэспубліканскага конкурсу найлепшым маладзёжным атрадам аховы правапарадку быў прызнаны атрад Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Другое месца — у атрада Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа. Трэцяе — у маладзёжнага атрада Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа.

Сярод камандзіраў атрадаў першае месца заваяваў Андрэй Атрахімёнак, камандзір МААП, створанага пры Ленінскім раённым камітэце БРСМ сталіцы.

nіkalaeva@zvіazda.by

Фота Валерыі АКСАКАВАЙ

Загаловак у газеце: Школа жыцця для сапраўдных мужчын і нават для дзяўчат

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».