Вы тут

Вечар дзявочы


Пісьмовая фіксацыя абраду «дзявочы вечар» датавана ХVІІІ стагоддзем. У ХІХ—ХХ стагоддзях дзявочы вечар быў адным з галоўных звёнаў вясельнага абраду.


  • У апошні перад вяселлем дзень у хаце нявесты збіраліся яе шматлікія сваякі: маці, бацька, дзядзькі, цёткі, браты, сёстры і іншыя. Сяброўкі спявалі песні, пыталіся благаслаўлення ўсёй радзіны — распусціць нявесце касу і адвесці ў лазню. Пры гэтым нявеста павінна была плакаць і кланяцца ўсім у ногі, пачынаючы ад самых старэйшых. Плач нявесты напярэдадні вяселля быў абавязковым, для гэтага ёй нават маглі нацерці вочы цыбуляй:

«Дайце Марысьцы помачы — горкай цыбулі

пад вочы,

Знаць табе, Марыська, замуж хочацца,

калі твае слёзкі не коцяцца».

Нявеста плакала па сваёй «прыгажосці», «касе», «волі», бесклапотным жыцці ў бацькоў. Лічылася, чым больш слёз пралье дзяўчына ў бацькоўскай хаце, тым меней яна будзе плакаць у сямейным жыцці.

  • У лазню пад спеў сябровак нявесту вялі свацці. Увесь працэс наведвання лазні (прынясенне вады, купанне нявесты, выліванне выкарыстанай вады) суправаджаўся рытуальна-магічнымі дзеяннямі і ўсемагчымымі абярэгамі нявесты, праецыраваннем нараджэння здаровых дзяцей, добрых адносін з мужам і г.д. Лазня напярэдадні вяселля мела на мэце рытуальнае ачышчэнне нявесты ад усіх ранейшых бед і нястач перад тым, як увайсці ў новае жыццёвае становішча.
  • Пасля вяртання з лазні, у хаце ладзілі вячэру. За сталом нявеста разам з сяброўкамі спявала песню, сэнс якой быў у тым, каб бацька і маці благаславілі дачку на жыццё-быццё ў «далёкім краі». Пасля такіх слоў бацька благаслаўляў дачку, яна ж, у сваю чаргу, павінна была падараваць яму што-небудзь з пасагу. Тая ж песня гучала яшчэ некалькі разоў, але цяпер ужо прасілі благаславення ў бліжэйшых сваякоў, якія прымалі ўдзел у вячэры. Нявеста і іх адорвала невялікімі падарункамі. Пасля працяглых спеваў нявесту садзілі на лаву і апошні раз у бацькоўскім доме ёй запляталі касу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?