18 Верасень, аўторак

Вы тут

Як сфарміраваць культуру спажывання інфармацыі?


Работа рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі ў Год культуры, сацыяльнае партнёрства і асноўныя тэндэнцыі развіцця публічных бібліятэк. На калегіі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама вызначаны прыярытэты 2016 года.


Мiнiстр iнфармацыi Лiлiя АНАНIЧ i намеснiк старшынi Гомельскага аблвыканкама Уладзiмiр  ПРЫВАЛАЎ падчас знаёмства з выставай дасягненняў Галоўнага ўпраўлення iдэалагiчнай работы,  культуры i па справах моладзi Гомельскага аблвыканкама ў розных сферах дзейнасцi ў 2015 годзе.

Прааналізаваць поспехі і недапрацоўкі, вызначыць перспектыўныя кірункі далейшай работы закліканыя ўсе тыя, хто вызначае ідэалагічную палітыку і ад каго залежыць эфектыўнасць яе рэалізацыі. Бадай, адна з галоўных задач — узмацненне кадравага патэнцыялу. Сёння амаль у 60% прадстаўнікоў ідэалагічнай вертыкалі Гомельскай вобласці стаж работы на займаемай пасадзе не перавышае пяці гадоў.

— Патрабаванне, агульнае для ўсіх — каб спецыяліст мог прыйсці ў любы калектыў і адказаць на любое пытанне, — падкрэслівае начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Ірына Даўгала.

Значная ўвага сёлета надаецца ўдасканальванню работы рэгіянальных СМІ. Цяпер на Гомельшчыне зарэгістраваны 24 дзяржаўныя газеты з агульным тыражом у 165 тысяч экзэмпляраў. Іншая справа, што іх эфектыўнасць ацэньваецца не толькі колькасцю надрукаваных тэкстаў. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч падкрэслівае, што сёння неабходна больш актыўна заваёўваць інтэрнэт-прастору:

— Мы павінны фарміраваць культуру спажывання інфармацыі. Самім СМІ важна клапаціцца не толькі пра дабрабыт і ўплыў на чытальніцкую аўдыторыю, але і фарміраваць медыяпісьменнасць. Сёння патрэбна ствараць не толькі сайты, але і спецыяльныя мабільныя дадаткі для тых, хто хацеў бы ў дарозе карыстацца самай свежай інфармацыяй.

Не застануцца па-за ўвагай ідэалагічнай вертыкалі мерапрыемствы, якія будуць праводзіцца ў межах Года культуры. Тут вельмі шырокі спектр работы: ад маніторынгу культуры паводзінаў кіраўнікоў і захавання дысцыпліны да мадэрнізацыі паліграфічных прадпрыемстваў і развіцця рэгіянальнага радыёвяшчання. Плюс інфармацыйнае суправаджэнне такіх сацыяльна значных падзей, як 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 30-годдзе чарнобыльскай катастрофы і юбілеі класікаў нацыянальнай літаратуры.

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Фарміраваць культуру спажывання інфармацыі

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Пра знакамітае прозвішча і сучаснасць беларускага хакея.

Эканоміка

Ці можна кіраваць попытам спажыўцоў?

Ці можна кіраваць попытам спажыўцоў?

Ад спантаннай пакупкі са «зніжкай па-беларуску» можна не толькі не атрымаць якой-небудзь эканоміі, але і пераплаціць за яе.

Культура

У Мінск прыедуць «Іліяда» на папірусе і найстаражытнейшыя фрагменты Бібліі

У Мінск прыедуць «Іліяда» на папірусе і найстаражытнейшыя фрагменты Бібліі

Выстаўка адкрываецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Грамадства

Андрус Пулакас: У Беларусі шукаю не адрозненні, а супадзенні

Андрус Пулакас: У Беларусі шукаю не адрозненні, а супадзенні

З Літвой у нас агульнае гістарычнае мінулае, і зараз яна – наша бліжэйшая суседка ў Еўрасаюзе.