Вы тут

Малодшых школьнікаў запросяць у квест-гульню


У новым сезоне тэлеканал «Беларусь 3» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі плануе прадставіць некалькі новых праграм для дзяцей і падлеткаў.


Падчас цырымоніі падпісання ў Белтэлерадыёкампаніі пагаднення аб супрацоўніцтве міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў падкрэсліў, што стварэнне дзіцяча-юнацкіх праектаў і праграм — гэта складаны працэс, які патрабуе і часу, і намаганняў для ўвасаблення.

— Я рады, што нашы сумесныя праекты будуць рэалізаваны і праграмы ўбачаць тэлегледачы. Пры гэтым будзе ахоплена ўся аўдыторыя — ад малодшых школьнікаў і падлеткаў да студэнтаў і педагогаў, — дадаў кіраўнік ведамства.

Міністэрства адукацыі стала партнёрам трох вялікіх праектаў. Адзін з іх — тэлевізійная адукацыйна-забаўляльная квест-гульня для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Праграма дазволіць пашырыць веды дзяцей пра навакольны свет. Дэвіз праекта: «Быць адукаваным — прэстыжна».

Яшчэ адна праграма ў лёгкай і даступнай форме распавядзе пра маладзёжную навуку, дасягненні беларускіх вучоных.

Таксама плануецца, што Мінадукацыі акажа падтрымку праграме «Размаўляем па-беларуску», якая ўжо выходзіць на тэлеканале «Беларусь 3». Праграма накіравана на вывучэнне беларускай мовы: удзельнікі тэлевіктарыны адказваюць на пытанні на веданне роднай мовы, літаратуры, этнаграфіі і мастацтва. Пры гэтым яны дэманструюць не толькі свае веды, але і вытрымку, хуткую рэакцыю, рашучасць, уменне дзейнічаць у камандзе і выбудоўваць стратэгію каманднай гульні.

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: На тэлевізійнай хвалі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.