27 Чэрвень, панядзелак

Вы тут

Адукацыя: якасць i даступнасць


Кожны бюджэтны рубель, якi ўкладваецца сёння ў сацыяльную сферу, павiнен максiмальна эфектыўна выкарыстоўвацца.

Такую думку агучыла на калегii Мiнiстэрства адукацыi намеснік прэм'ер-міністра Наталля КАЧАНАВА.


— Нас цiкавiць эфектыўнасць працы ўстаноў абсалютна ўсiх узроўняў: ад дашкольнай да спецыяльнай адукацыi, вышэйшай школы i адукацыi дарослых, — падкрэслiла Наталля Качанава. — У 2015 годзе ўрад вельмi шмат увагi надаваў дзейнасцi сiстэмы адукацыi, мы праводзiлi нарады, выязджалi ў рэгiёны, сустракалiся з настаўнiкамi, выхавальнiкамi, кiраўнiкамi ўстаноў адукацыi для таго, каб прыняць правiльныя рашэннi. Галоўная задача, якая стаiць сёння перад галiной, — гэта якасная i даступная адукацыя. Але разам з тым нельга забывацца пра яшчэ адзiн важны аспект — я маю на ўвазе здароўе нашых дзяцей.

Наталля Качанава паведамiла, што летась Камiтэтам дзяржаўнага кантролю праводзiлася праверка, якая ўстанавiла шматлiкiя факты парушэння арганiзацыi харчавання ў дзiцячых дашкольных установах, прычым парушэннi былi выяўлены ў кожнай з 58 правераных устаноў.

— Нягледзячы на тое, што за харчаванне дзяцей у школах адказваюць камбiнаты школьнага харчавання, я лiчу, што кожны кiраўнiк установы адукацыi павiнен цiкавiцца, як i чым харчуюцца яго вучнi, — падкрэслiла Наталля Качанава. — Хачу звярнуць iх увагу яшчэ на адну акалiчнасць. У пачатковай школе прадмет «Фiзiчная культура» павiнны весцi настаўнiкi фiзiчнай культуры ( такiх спецыялiстаў у нас хапае — iх рыхтуюць 12 ВНУ!). I перш чым патрабаваць ад дзiцяцi выканання на ўроках нейкiх нарматываў, трэба яго спачатку адпаведна падрыхтаваць, а зрабiць гэта можа толькi прафесiянал. У гэтых пытаннях нельга дапускаць абыякавасцi. Сёння ў краiне распрацоўваюцца новыя вучэбныя праграмы i планы. Але мы абавязкова павiнны прыводзiць iх у адпаведнасць са здароўем нашых дзяцей, i нагрузка на школьнiкаў павiнна быць адэкватнай.

Наталля Качанава канстатавала, што летась рост злачыннасцi сярод непаўналетнiх склаў 8,4% . Разам з тым, як паказаў манiторынг, толькi 15% дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, наведваюць гурткi па-за школай. А з дзяцей, якiя стаяць на ўлiку ў iнспекцыi па справах непаўналетнiх, аб'яднаннi па iнтарэсах наведваюць усяго 13%.

Спынiлася Наталля Качанава i на «праблеме з барадой» — выкананнi педагогамi неўласцiвых iм функцый:

— На ўзроўнi ўрада мы прынялi ўсе меры, якiя ад нас залежаць, i паставiлi адпаведную задачу перад Мiнiстэрствам адукацыi — зрабiць усё, каб педагогi займалiся толькi сваiмi непасрэднымi задачамi i абавязкамi. Але вось зусiм свежы прыклад. Адно з раённых упраўленняў адукацыi сталiцы накiравала ва ўстановы адукацыi лiст з iнфармацыяй пра запазычанасць грамадзян па аплаце за жыллёва-камунальныя паслугi.

Педагогам прапануецца ў рамках «всеобуча» абследаваць умовы пражывання непаўналетнiх i правесцi тлумачальную работу з бацькамi пра неабходнасць пагашэння запазычанасцi па аплаце за паслугi жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Скажыце, як гэта разумець? Дапусцiм, што дзецi ў такiх сем'ях могуць знаходзiцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы. Дзякуй за гэты сiгнал. Але тлумачальнай работай павiнны займацца не педагогi, а тыя, каму належыць! Не трэба даводзiць сiтуацыю да абсурду!

У лютым распачынаецца працэдура папярэдняга размеркавання выпускнiкоў навучальных устаноў. Па словах Наталлi Качанавай, ёсць iнфармацыя з месцаў, што прадпрыемствы i кампанii адмаўляюцца браць да сябе на працу маладых спецыялiстаў.

— Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць працаўладкаванню выпускнікоў, якія навучаліся за сродкі бюджэту. Міністэрства адукацыі павінна ўзяць гэта пытанне на асаблівы кантроль, — падкрэсліла Наталля Качанава.

Разам з тым вiцэ-прэм'ер папрасiла кiраўнiцтва Мiнiстэрства адукацыi разам з кiраўнiцтвам Мiнiстэрства эканомiкi яшчэ раз добра прадумаць, колькi абiтурыентаў i на якiя спецыяльнасцi набiраць у гэтым годзе. «Наша задача — рыхтаваць тых спецыялiстаў, якiя будуць запатрабаваныя на рынку працы», — дадала яна.

Намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Iгар БУЗОЎСКI, якi таксама ўзяў удзел у вынiковай калегii Мiнiстэрства адукацыi, падкрэслiў у гутарцы з журналiстамi, што Беларусь абрала стратэгiю, накiраваную на фармiраванне дзяржаўнасцi, незалежнасцi, у тым лiку i сiстэмы адукацыi, таму нам нельга бяздумна пераймаць замежны вопыт у сферы адукацыi. У краiне праводзiцца мэтанакiраваная праца па захаваннi найлепшых традыцый сiстэмы адукацыi i лепшых напрацовак. У той жа час намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi падтрымаў пазiцыю Прэзiдэнта, якi не аднойчы выказваў пажаданне надаць сiстэме адукацыi больш энергiчны, дынамiчны i паступальны рух. «Неабходна рыхтаваць спецыялiстаў, здольных рэагаваць на выклiкi часу, для чаго, магчыма, патрабуюцца прынцыпова новыя падыходы», — адзначыў Iгар Бузоўскi. На яго думку, у сiстэме адукацыi вельмi важны комплексны падыход, якi ўключае як вучэбны, так i выхаваўчы складнiк. Гэта, па яго словах, дазволiць сфармiраваць не проста адукаванага чалавека, а асобу i грамадзянiна.

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Майкл Маргуліс: «Беларусь — краіна схаваных талентаў»

Майкл Маргуліс: «Беларусь — краіна схаваных талентаў»

Як аўтару праз прызму жыцця краіны адлюстраваць увесь свет?

Грамадства

Што адбываецца з работамі ўдзельнікаў ЦТ?

Што адбываецца з работамі ўдзельнікаў ЦТ?

Цэнтралізаванае тэсціраванне набліжаецца да свайго завяршэння. 

Грамадства

Ледзяная траса жыцця Фёдара Сурганава

Ледзяная траса жыцця Фёдара Сурганава

Пра Сурганава мне расказваў Мікалай Аляксеевіч Амельчанка.

Палітыка

Задачы пастаўлены

Задачы пастаўлены

Цяпер толькі працаваць.