Вы тут

Прыярытэт "Белпошты" - высокі ўзровень абслугоўвання


У 2016 годзе прыярытэтным кірункам у дзейнасці Мінскага філіяла «Белпошты» стане забеспячэнне высокага ўзроўню абслугоўвання.


Філіял заўсёды арыентаваны на максімальнае задавальненне патрэб кліентаў. Удасканальваюцца тэхналагічныя працэсы, распрацоўваюцца новыя паслугі і сэрвісы, усё гэта адбываецца з улікам пажаданняў спажыўцоў.

Сёлета будзе ўведзена новая паслуга — адпраўленне «МАХ». Яна дазволіць дасылаць па пошце пасылку або адпраўленне ўнутранай паскоранай пошты з непадзельным укладаннем вагой звыш 30 кг.

Для юрыдычных асоб плануецца ўвядзенне сэрвісу «ЕMS Дзелавы кур'ер» — гэта аператыўная дастаўка ў межах аднаго горада.

У Маладзечне будзе адкрыта новае сучаснае аддзяленне паштовай сувязі. Дарэчы, у Мінскай вобласці штогод адкрываецца новае аддзяленне паштовай сувязі.

Апроч пералічанага плануецца пашыраць сетку плацежна-даведачных тэрміналаў, якія дазваляюць атрымліваць паслугі без удзелу супрацоўніка аддзялення.

sеrаdzуuk@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: На МАХімальна высокім узроўні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.