Вы тут

Чаму салярка замярзае?


Таму што не адпавядае тэхрэгламенту.

У зiмовы перыяд пры рэалiзацыi i эксплуатацыi дызельнага палiва варта ўлiчваць тэмпературныя ўмовы i выбiраць адпаведны вiд палiва. Да такой высновы прыйшлi ў Дзяржстандарце па вынiках праверак якасцi дызельнага палiва, якое рэалiзуецца на аўтазаправачных станцыях краіны.


— Абласныя iнспекцыi Дзяржстандарта правялi кантрольна-наглядныя мерапрыемствы па выкананнi патрабаванняў тэхнiчных нарматыўных прававых актаў (ТНПА) па стандартызацыi i заканадаўства на 29 аўтазаправачных станцыях, якiя адносяцца да розных суб'ектаў гаспадарання. Было адабрана i накiравана на выпрабаваннi ў акрэдытаваныя лабараторыi прыкладна 60 узораў дызельнага палiва. Вынiкi паказалi, што ў асноўным узоры адпавядаюць патрабаванням тэхнiчнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб патрабаваннях да аўтамабiльнага i авiяцыйнага бензiну, дызельнага i суднавага палiва, палiва для рэактыўных рухавiкоў i мазуту» (ТР МС 013/2011), — адзначыў намеснiк старшынi Дзяржстандарта Сяргей Iўлеў.

Разам з тым, ён растлумачыў, што ў ходзе праверак былi ўстаноўлены парушэннi, звязаныя з прадастаўленнем спажыўцам недакладнай iнфармацыi аб палiве, што ўводзiла iх у зман. Напрыклад, на АЗС у Магiлёве i Полацку на палiўна-раздататачным абсталяваннi была ўказана марка дызельнага палiва, якое адносiцца да зiмовага, пры гэтым рэалiзоўвалася мiжсезоннае палiва. У Гомелi i Добрушскiм раёне былi выяўлены аналагiчныя парушэннi: не пазначаны клiматычныя ўмовы прымянення дызельнага палiва (летняе, мiжсезоннае, зiмовае, арктычнае), а таксама ўказана марка сорт С замест рэалiзуемага сорт F.

Так, за выяўленыя парушэннi ў дачыненнi да суб'ектаў гаспадарання былi складзены i накiраваны ў суды пратаколы аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, выдадзены прадпiсаннi i рэкамендацыi аб лiквiдацыi выяўленых парушэнняў.

Як адзначылi ў камiтэце, вынiкi праведзеных праверак дазваляюць выказаць меркаванне, што найбольш верагоднай прычынай скаргаў спажыўцоў на дызельнае палiва, якое замярзае, стала рэалiзацыя i эксплуатацыя ў краіне мiжсезоннага i зiмовага дызельнага палiва пры тэмпературы, нiжэйшай за гранiчна дапушчальную ТР МС 013/2011 для гэтых вiдаў. «У зiмовы перыяд i вытворцам, i аўтазаправачным станцыям, i спажыўцам рэкамендуецца ацэньваць тэмпературу паветра i выбiраць адпаведны вiд палiва. Вытворцы i аўтазаправачныя станцыi павiнны прадастаўляць спажыўцам поўную i дакладную iнфармацыю аб прапанаванай прадукцыi», — падкрэслiў Сяргей Iўлеў.

Нагадаем, што ў Дзяржстандарт паступiла прапанова канцэрна «Белнафтахiм» аб правядзеннi праверак якасцi дызельнага палiва, якое рэалiзуецца на аўтазаправачных станцыях краiны. Падставай для гэтага паслужылi звароты грамадзян, якiя паступiлi ў канцэрн.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.