Вы тут

Патрыярх памаліўся ў Антарктыдзе


Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл упершыню наведаў Антарктыду, дзе здзейсніў літургію на расійскай станцыі Белінсгаўзен і сустрэўся з палярнікамі, паведамляе ТАСС.


Прадстаяцель правёў водасвятнае набажэнства і паніхіду па 64 загінулых палярніках у невялікім драўляным, але адзіным і ўвесь час дзейным храме Антарктыды – праваслаўнай царкве Святой Троіцы на востраве Ватэрлоа.

Падчас візіту, патрыярх  наведаў таксама калонію пінгвінаў на востраве Ардлі. Кіраўнік РПЦ прыехаў туды на маторнай лодцы.

"Вы тут – на вяршыні планеты,– звярнуўся патрыярх да палярнікаў пасля набажэнства. – Калі я сёння асвячаў ваду ў Антарктыдзе, я думаў пра ўвесь зямны шар, які пад намі, і маліўся за Божае тварэнне. Ёсць такія месцы ў свеце, дзе не трэба нічога казаць і нічога тлумачыць, а само месца валодае павышанай духоўнай энергетыкай, і гэта духоўная энергетыка ўспрымаецца асабліва падчас малітвы".

Патрыярх лічыць, што Антарктыда – гэта выява ідэальнага чалавецтва, дзе няма зброі, вайсковых дзеянняў, а людзі з розных краін бескарысліва дапамагаюць адзін аднаму, гэта павінна стаць прыкладам усяму свету.

"Гэта… сведчанне таго, што людзі могуць так жыць – без меж, без зброі, без варожай канкурэнцыі, што яны могуць супрацоўнічаць і  адчуваць сябе адной сям'і", – сказаў патрыярх.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.