Вы тут

Арсенал пасля смерці


Пасля смерці свайго бацькі жыхар сталіцы кожны тыдзень заходзіў у кватэру па вуліцы Каліноўскага, каб правесці ў жыллі генеральную ўборку і пазбавіцца ад непатрэбных ужо старых рэчаў. Разбіраючы іх на балконе, мужчына вырашыў выкінуць драўляную тумбачку. Адсунуў яе, а там... граната.


— На месца выбылі следча-аператыўная і сапёрна-піратэхнічная групы. Пры аглядзе кватэры апроч вучэбнай гранаты Ф-1 без выбуховага рэчыва былі знойдзены і іншыя боепрыпасы, — расказала прэс-афіцэр Першамайскага РУУС г. Мінска Вольга Куцько. — Гаворка ідзе пра малакаліберныя патроны, порах, шрот, два магазіны да аўтамата і адзін — да пісталета. А яшчэ запалы, выбуховыя пакеты, пакет з шумаімітацыяй выбуху артылерыйскага снарада і іншае. Гэтыя прадметы накіраваны на экспертызу. Мужчына патлумачыў, што яго бацька ў 1960 годзе праходзіў тэрміновую ваенную службу ў арміі і больш нідзе не служыў, у «гарачых кропках» не ваяваў. У кватэры пражываў з моманту яе пабудовы з 1968 года. Адкуль з'явіліся боепрыпасы, мінчанін не ведае.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.