Вы тут

Спецыялісты... па расшыфроўцы ДНК


У Беларускім дзяржаўным універсітэце будуць рыхтаваць спецыялістаў па біяінфарматыцы. На факультэце радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ ў рамках спецыяльнасці «Прыкладная інфарматыка» адкрываецца спецыялізацыя «Біяінфарматыка». Набор на яе будзе ажыццяўляцца з ліку студэнтаў-трэцякурснікаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Прыкладная інфарматыка».


У Беларусі падрыхтоўка спецыялістаў у галіне біяінфармацыйных тэхналогій да гэтага часу не ажыццяўлялася. Неабходнасць адкрыцця новай спецыялізацыі абумоўлена развіццём навуковых даследаванняў у нашай краіне ў галіне расшыфроўкі ДНК для дыягностыкі і лячэння розных захворванняў. Таму з'явілася патрэба ў кваліфікаваных спецыялістах-даследчыках, якія валодаюць камп'ютарнымі тэхналогіямі, метадамі біяінфарматыкі і інтэлектуальнага аналізу генетычных дадзеных, а таксама ўмеюць распрацоўваць і ўкараняць новыя біяінфармацыйныя тэхналогіі для сучаснай біямедыцынскай тэхнікі.

Біяінфарматыка, як новы навуковы кірунак, носіць міждысцыплінарны характар. Таму вучэбная праграма ўключае інтэлектуальны аналіз звестак, біяінфарматыку, аналіз біямедыцынскіх малюнкаў, праграмаванне баз звестак і сістэм апрацоўкі інфармацыі, мадэляванне біяфізічных сістэм і іншыя дысцыпліны.

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».