Вы тут

На Брэстчыне выдаецца раённы краязнаўчы альманах


Больш як тры гады выходзіць Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах «Астрамечаўскі рукапіс».


Прыклад уражвае: ужо пабачылі свет дванаццаць нумароў. Душа і сэрца выдання — пісьменнік, краязнаўца Аляксандр Валковіч, які жыве і працуе ў Брэсце, шмат падарожнічае па блізкіх і далёкіх ваколіцах, занатоўвае радзімазнаўчую біяграфію самых розных мясцін. Спрыяюць выхаду альманаха ў свет Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт, раённы дом рамёстваў. Сярод грамадскіх фундатараў праекта — Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.

— Пра змест «Астрамечаўскага рукапісу» гавораць самі назвы раздзелаў, рубрык альманаха, — расказвае Аляксандр Валковіч. — «Астрамечава і астрамечаўцы», «Чароўныя спевы і паданні спадчыны», «Народныя святы і звычаі Берасцейшчыны», «Скарбніца народных талентаў», «Літаратурная сядзіба», «Старонкі гісторыі», «Калаўрот культурнага жыцця»... Сярод нашых аўтараў — дасведчаныя гісторыкі, фалькларысты, этнографы, пісьменнікі, журналісты розных выданняў. Стараемся не мінаць кнігі, якія прысвечаны Берасцейшчыне, расказваем пра іх, змяшчаем рэцэнзіі.

Відавочна, што краязнаўчы альманах служыць добрым прыкладам для мясцовых даследчыкаў у розных куточках краіны. Рэгіяналістыка застаецца неад'емнай часткай адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў.

Мікола Раўнапольскі

Загаловак у газеце: Астрамечаўская краязнаўчая бібліятэка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

«Звязда» звярнулася па каментарыі аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта № 18 да старшынь профільных камісій абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі.

Грамадства

Аповед жанчыны, якая здолела вярнуць дачку з сацыяльнага прытулку

Аповед жанчыны, якая здолела вярнуць дачку з сацыяльнага прытулку

Жанчыну, якая здолела не толькі вярнуць дзіця з прытулку, але і далей выхоўвае яго, знайсці аказалася не проста. 

Грамадства

Чаму зараз варта далей трымацца ад вадаёмаў?

Чаму зараз варта далей трымацца ад вадаёмаў?

Люты больш нагадвае пазачарговы вясновы месяц.

Грамадства

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Калі звычайныя кнігарні працуюць па формуле «кніга — чалавек», то букіністычныя трымаюцца на прынцыпе «людзі — кнігі — людзі».