За апошнія 8 гадоў колькасць рэалізаваных у кітайскіх крамах і супермаркетах пластыкавых пакетаў зменшылася на трэць, паведамляе Жэньмінь Жыбаа.
Паводле дадзеных гандлёвых арганізацый, летась пакупнікі разабралі 700 тон пакетаў, а ў 2007-м гэты паказчык складаў 1 мільён тон. Змяншэнне аб'ёмаў звязана з увядзеннем абмежаванняў на іх выкарыстанне, што выклікана мерамі па абароне экалогіі і скарачэнні энергазатрат на вытворчасць пакетаў.
Абмежаванні дзейнічаюць у Кітаі з 2008 года. У прыватнасці, у крамах і супермаркетах пластыкавыя пакеты перасталі быць бясплатнымі. Апроч таго, у Кітаі забаронены вытворчасць і продаж пакетаў таўшчынёй менш за 0,025 мм.
З 2008 па 2015 зніжэнне аб'ёмаў продажаў пакетаў прывяло да скарачэння больш чым на 8 мільёнаў тон сырой нафты на іх вытворчасць. Гэта, у сваю чаргу, зменшыла выкід вуглякіслага газу на 30 мільёнаў тон.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.