Вы тут

Расійскія чыноўнікі будуць прымаць прысягу


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў падрыхтаваць прапановы пра ўвядзенне працэдуры прысягі для расійскіх чыноўнікаў.


«Пакуль гэта пачатковая стадыя, даручэнне прапрацаваць гэта пытанне», — патлумачыў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. Ён растлумачыў, што пытанні пра тэкст прысягі і пакаранне  за яе парушэнне будуць распрацоўвацца і ўзгадняцца ў зацікаўленых ведамствах, і тады ўжо з'явіцца выразнасць, паведаміла агенцтва «Інтэрфакс». 

Пра тое, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў сваёй адміністрацыі да красавіка вырашыць пытанне пра ўводзіны прысягі для дзяржслужачых у рамках барацьбы з карупцыяй, стала вядома 19 лютага. «Прадставіць ва ўстаноўленым парадку прапановы: пра ўвядзенне працэдуры прыняцця прысягі дзяржаўнымі грамадзянскімі служачымі і дысцыплінарнай адказнасці ў выпадку ўстанаўлення фактаў яе парушэння», — гаворыцца ў пераліку даручэнняў па выніках паседжання Савета па супрацьдзеянню карупцыі, які змешчаны на сайце Крамля. Тэрмін выканання гэтага даручэння Пуціна — да 1 красавіка 2016 года. Адказным за яго выкананне прызначаны кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Іваноў. 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.