Вы тут

Камянецкі актыў наведаў штаб-кватэру «Белай Русі»


Такія сустрэчы кіраўніцтва арганізацыі з актывістамі «Белай Русі» з розных рэгіёнаў краіны даўно сталі традыцыяй. За апошнія некалькі гадоў галоўны офіс аб'яднання наведалі прадстаўнікі амаль 30 раённых падраздзяленняў.


Аляксандр Радзькоў, старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», традыцыйна знаёміць гасцей са структурай арганізацыі, а таксама яе напрацоўкамі.

— Немагчыма вырашыць пытанні без Камянца ці без Брэста, без Віцебска ці без Гомеля, Мінска, бо гэта праблемы станаўлення дзяржавы, развіцця грамадства, асабліва грамадзянскага яго складніка, — сказаў ён гасцям з Камянецкага раёна. — Вы — удзельнікі гэтых усіх працэсаў.

Людміла Жураўлёва, галоўны спецыяліст па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Камянецкага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі «Белай Русі», прызналася, што актывісты раёна вельмі рады запрашэнню наведаць Мінск.

— Мы прыехалі даведацца нешта новае, вызначыць перспектывы развіцця, а таксама падзяліцца ўласным вопытам працы, — сказала яна журналістам. — Гэты год абраны Годам культуры, і мы плануем наведаць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальную бібліятэку.

Як расказала старшыня Камянецкай раённай арганізацыі «Белай Русі», у іх раёне рэалізуюцца такія акцыі аб'яднання, як «Белая Русь» на ўборцы збожжавых», «З «Белай Руссю» — у першы клас».

— У нас, дарэчы, аснову аб'яднання складаюць педагогі — гэта 42% нашых членаў, — паведаміла Людміла Жураўлёва. — У нашай раённай арганізацыі 538 чалавек, якія ўваходзяць у 38 пярвічак. Мы бачым свой рэзерв у членах БРСМ, хацелася б іх усіх забраць да сябе.

Наталля Воранава, намеснік старшыні Цэнтральнай раённай арганізацыі Мінска РГА «Белая Русь», адзначыла высокі ўзровень працы актыву «Белай Русі» на Камянеччыне.

— Актыў Камянецкага раёна праяўляе сябе вельмі ярка, добра зарэкамендаваў сябе падчас выбарчай кампаніі, — заявіла яна. — Гэта тая раённая арганізацыя, вопыт якой дастойны вывучэння.

Віталь Дземіраў, член аналітычнай групы «Белай Русі», адзначыў, што важнасць падобнага кшталту сустрэч падкрэслівалася і на мінулым рэспубліканскім савеце грамадскага аб'яднання.

— У якасці ключавога ставілася пытанне аб умацаванні ўзаемадзеяння цэнтральнага апарата «Белай Русі» і рэгіянальных арганізацый, — звярнуў увагу малады аналітык.

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Абмяняцца вопытам

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.