Вы тут

Хто вызначае, калі сям'я стала сацыяльна небяспечнай?


— У маёй суседкі Юлі чатыры дзіцяці ад розных мужчын. Яна замужам, дзеці абутыя-адзетыя, боек у хаце няма. Але ж дзеці ёсць дзеці. То ў школе старэйшы хлопец з кімсьці счэпіцца, то дачка-трэцякласніца ў садок за малым прыйдзе, пакуль маці з немаўлём на руках па гаспадарцы круціцца. З-за гэткіх здарэнняў Юля ўжо не раз чула ў свой адрас ад педагогаў упіканні, што яна «не даглядае дзяцей належным чынам» і «можа трапіць у катэгорыю праблемных і сацыяльна небяспечных сем'яў». Маўляў, так і дзяцей не доўга адабраць. Я вельмі абураная такім стаўленнем і лічу, што крытэрыі па прызнанні таго, што дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, у нас вельмі суб'ектыўныя. Чым кіруюцца чыноўнікі пры вынясенні такіх рашэнняў, як яны вывучаюць сітуацыю? Ці праўда магчыма на падставе такіх папрокаў пазбавіцца дзяцей?

Святлана Аляксандраўна, пенсіянерка, г. Мінск.


На пытанне адказвае Яўгенія МІЦКЕВІЧ, кансультант упраўлення прававога рэгулявання сацыяльнай дзейнасці дзяржавы галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва Міністэрства юстыцыі Беларусі:

— Папрокі і заўвагі не з'яўляюцца падставай для адабрання дзяцей з сям'і. Перш чым прыняць такое рашэнне, кожны выпадак грунтоўна і ўсебакова вывучаецца. Калі ваша суседка і яе муж не п'юць і не збіваюць малых, ніхто не будзе вінаваціць іх у неналежным выкананні бацькоўскіх абавязкаў.

Разам з тым трэба памятаць, што Канвенцыя аб правах дзіцяці і беларускае сямейнае заканадаўства сведчаць пра неабходнасць аховы дзяцей ад усіх форм фізічнага або псіхічнага насілля, абразы або злоўжывання, адсутнасці клопату ці нядбайнага выхавання, эксплуатацыі з боку бацькоў ці іншых асоб, якія выхоўваюць непаўналетняга. Пры гэтым адзін з асноўных дакументаў, прызваных абараняць правы і законныя інтарэсы малых у нашай краіне, — гэта, безумоўна, Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапад 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у праблемных сем'ях».

Згодна з ім адпаведныя дзяржаўныя органы маюць прававыя падставы неадкладна рэагаваць, калі дзеці застаюцца без бацькоўскай увагі і выхавання і знаходзяцца ў абстаноўцы, якая пагражае іх жыццю, фізічнаму і псіхічнаму здароўю. Калі ўстаноўлена, што бацькі (ці адзін з бацькоў) вядуць амаральны лад жыцця, п'юць або ўжываюць наркотыкі і неналежным чынам выхоўваюць і ўтрымліваюць дзяцей, прымаецца рашэнне аб адабранні малых з сям'і з прысваеннем статусу дзіцяці, якое засталося без бацькоўскай апекі і якому патрабуецца дзяржаўная абарона. Рашэнне цягам трох дзён прымае камісія па справах непаўналетніх.

Пасля адабрання дзіця накіроўваецца на дзяржаўнае забеспячэнне ў адну з адпаведных устаноў, а бацькі, якія не працуюць, бяруцца на ўлік у органах унутраных спраў для прафілактычнага назірання і ва ўстаноўленым парадку праходзяць абавязковую дзяржаўную дактыласкапічную рэгістрацыю, пры неабходнасці забяспечваюцца дакументамі, якія сведчаць асобу, абавязкова праходзяць медыцынскае абследаванне і падлягаюць працаўладкаванню, каб кампенсаваць расходы дзяржавы на ўтрыманне іх дзяцей.

Практыка паказала абгрунтаванасць устаноўленых Дэкрэтам падыходаў да працы з катэгорыямі сацыяльна небяспечных сем'яў. У краіне створаны адносіны нецярпімасці да асоб, якія кінулі сваіх дзяцей. На прафілактычны ўлік узяты праблемныя сем'і. Павысілася зладжанасць у рабоце ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў. Намецілася тэндэнцыя да вяртання дзяцей у сем'і пасля прафілактычных мерапрыемстваў з бацькамі.

Разам з тым распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі створана міжведамасная рабочая група для арганізацыі пастаяннага маніторынгу сітуацыі па выкананні Дэкрэта на месцах. Яе задача — адсочваць праблемныя моманты, забяспечваць прыняцце мер па ліквідацыі выяўленых недахопаў і ўдасканаленні механізма абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей у праблемных сем'ях.

Суб'ектыўнасць крытэрыяў, па якіх дзіця прызнаецца апынуўшымся ў сацыяльна небяспечным становішчы, абмяркоўваецца зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі. Яны лічаць неабходным выпрацаваць больш дакладныя паказчыкі, якія сведчылі б пра небяспечнае для жыцця і здароўя непаўналетняга становішча. Канкрэтызацыя дазволіць па меншай меры знізіць суб'ектыўнасць у гэтым пытанні.

Таксама абмяркоўваецца неабходнасць распрацоўкі на ўзроўні ўрада комплекснага нарматыўнага прававога акта, які б ахопліваў усе асноўныя моманты працы з дзецьмі, што апынуліся ў сацыяльна небяспечным становішчы, каб ліквідаваць прычыны і ўмовы, якія прывялі да гэтага.

sіdarok@zvіazda.by

Шаноўныя чытачы, калі ў вас узніклі пытанні юрыдычнага характару, дасылайце іх на наш паштовы або электронны адрас. У «Прававой гасцёўні» разам са спецыялістамі Мінюста мы будзем шукаць на іх адказы.

Загаловак у газеце: Дзіця — на дзяржзабеспячэнне, бацькоў — на працу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».