Вы тут

"Залатога мядзведзя" атрымаў фільм пра бежанцаў


Галоўную ўзнагароду Берлінскага міжнароднага кінафестываля — «Залатога мядзведзя» — атрымаў дакументальны фільм пра бежанцаў, якія імкнуцца ў Еўропу з Афрыкі «Агонь у моры», зняты італьянскім рэжысёрам Джанфранка Розі. Пра гэта паведамляе Lenta.ru.


«Срэбнага мядзведзя» за лепшую рэжысуру атрымала Міа Хансен-Лоу, якая зняла фільм «Будучыня». Лепшым акцёрам прызнаны тунісец Маджыд Мастура, які зняўся ў фільме «Хедзі» рэжысёра Махамеда бэн Ація. Гэта ж стужка прызнана лепшым дэбютам. Прыз за лепшае выкананне жаночай ролі дастаўся датчанцы Трыні Дюрхольм, якая знялася ў фільме «Камуна» Томаса Вінтэрберга.

«Срэбнага мядзведзя» за лепшы сцэнарый атрымаў польскі фільм «Злучаныя штаты кахання» Томаша Васілеўскага. Гран-пры журы атрымала сацыяльная драма «Смерць у Сараева» баснійца Даніса Танавіча. Прыз Альфрэда Баўэра за адкрыццё новых гарызонтаў у кінематографе прысуджаны філіпінцу Лаву Дыясу за фільм «Калыханка скрушнай таямніцы».

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.