Вы тут

У Пекіне будуць разганяць смог


Для гэтага ствараецца шматузроўневая сетка магутных вентылятараў.


Як паведаміў "Сіньхуа" намеснік кіраўніка Пекінскага камітэта гарадскога планавання Ван Фэй, цяпер будзе задзейнічана пляцоўка з даволі вялікай ветрапрапускной здольнасцю для ўдадасканалення сістэмы калідораў у цэнтральных гарадскіх раёнах, каб павялічыць агульную цыркуляцыю паветра ў раёне забудовы. 5 такіх калідораў шырынёй звыш 500 метраў прысвоены "першы ўзровень", яны пройдуць праз многія паркі і вялікія зялёныя зоны ў цэнтральных раёнах Пекіна.

Ван Фэй адзначыў, што, апроч калідораў першага ўзроўня, якія праходзяць мерыдыяльна, у Пекіне з'явіцца таксама вялікі колькасць калідораў другога ўзроўня шырынёй у 80 метраў. У будучыні таксама могуць быць пабудаваны калідоры трэцяга ўзроўня. На выдзеленых пад ветрапрапускныя калідоры тэрыторыях будзе строга кантралявацца маштаб будаўніцтва, пры наяўнасці ўмоў будзе забяспечвацца складнасць гэтых сістэм у вузлавых пунктах.

Спецыялісты паведамілі, што вецер у Пекіне галоўным чынам накіроўваецца ўверх у сувязі са шчыльнасцю і вышынёй забудовы. Гарадскія ветрапрапускныя калідоры захаваюць у горадзе зялёныя пляцоўкі, водныя аб'екты і іншыя экалагічныя аб'екты, захаваюць бяспечную зялёную прастору і экалагічную структуру.

Як стала вядома, улады кітайскай сталіцы сёлета плануюць выдаткаваць 16,5 мільярда юаняў (каля 2,5 мільярда долараў) на барацьбу з забруджаннем навакольнага асяроддзя і зменшыць канцэнтрацыю шкодных рэчываў у паветры сталіцы на 5 працэнтаў. За тры гады — з 2013 па 2015 — канцэнтрацыя шкодных часціц у паветры Пекіна зменшылася на 9,9 працэнта. Летась 186 дзён забруджанне паветра ў Пекіне не перавышала дапушчальных значэнняў.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.