23 лютага ўрачысты старт праекту дадуць міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў і міністр культуры Барыс Святлоў. У той жа дзень ва ўніверсітэце адбудзецца паказ спектакля “Вечар” (рэжысёр Валерый Раеўскі).
Гэта філасофскія разважанні пра тое, як да апошняй хвіліны свайго жыцця заставацца чалавекам, пра ўдзячнасць за магчымасць жыць, адчуваць дабрыню і цяпло, гадаваць дзяцей, радавацца кожнаму новаму дню. А пасля спектаклю адбудзецца сустрэча студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей ВНУ з народным артыстам СССР і Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Генадзем Аўсянікавым, акцёрам тэатра і кіно, народным артыстам Беларускай ССР, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР Генадзем Гарбуком, актрысай тэатра і кіно заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Тамарай Міронавай.
24 лютага студэнты змогуць паглядзець меладраму ў адным дзеянні “Старамодная камедыя” рэжысёра Валерыя Раеўскага, а 25 лютага – спектакль “Гендэльбах”, які пераносіць гледачоў у сярэдзіну XVIII стагоддзя і дазваляе ўявіць, як магла бы выглядаць сумесная вячэра выдатных кампазітараў (рэжысёр Генадзь Мушперт)
Завершацца Дні Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў БДПУ 26 лютага паказам спектакля “Шабаны”, які ўяўляе сабой сцэнічную версію рамана сучаснага беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча “Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення” (мастацкі кіраўнік пастаноўкі Мікалай Пінігін).
У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ўпэўнены, што праект павысіць цікаўнасць моладзі да тэатра і паспрыяе эстэтычнаму развіццю будучых педагогаў.
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.