Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» падводзiм вынiкi Кубка свету па фрыстайле, падлiчваем медалi беларускiх самбiстаў i барцоў, а таксама сочым за выступленнем айчынных гандбольных клубаў на мiжнародных турнiрах.


1. У Раўбiчах прайшоў заключны, шосты этап Кубка свету па фрыстайле. На родным схiле беларусы заваявалi два медалi. У спаборнiцтвах у мужчын Максiм Гусцiк стаў другiм, апярэдзiць яго змог толькi амерыканец Крыстафер Лiлiс.

— Прыемна апынуцца ў прызёрах на радзiме, дзе шмат трэнiраваўся, але раней не выйграваў медалёў. Я рызыкаваў, павялiчваў складанасць скачкоў, бо неабходна было падняцца вышэй у вынiковым пратаколе, каб патрапiць у прызёры агульнага залiку Кубка свету, — распавёў пасля выступлення Максiм.

У жанчын наша суайчыннiца Аляксандра Раманоўская паднялася на трэцюю прыступку п'едэстала, перамогу сярод прадстаўнiц прыгожага полу святкавала амерыканка Эшлi Колдуэл. За крок ад узнагарод спынiлася яшчэ адна беларуска — Ганна Гуськова, з вынiкам 75,11 бала яна стала чацвёртай.

Пасля завяршэння праграмы спаборнiцтваў, былi вызначаны пераможцы агульнага залiку Кубка свету. Лепшым сярод мужчын стаў Аляксандр Абраменка з Украiны — 310 ачкоў, Максiм Гусцiк размясцiўся на другой пазiцыi — 276 балаў. У жанчын Хрустальны глобус па вынiках сезона дастаўся Эшлi Колдуэл з ЗША — 409 ачкоў, Аляксандра Раманоўская толькi на дзявятым месцы — 206 ачкоў, Ганна Гуськова на 11-м радку — 190 балаў.

2. Больш за 200 спартсменаў прынялi ўдзел у юбiлейным 20-м мiжнародным турнiры катэгорыi А па самба «Адкрыты чэмпiянат Рэспублiкi Беларусь па самба на прызы Прэзiдэнта Беларусi». Нашы зборныя выступiлi на турнiры ў аптымальным складзе i заваявалi 28 медалёў. Залатыя ўзнагароды на рахунку Ваэ Тухталян (62 кг), Сцяпана Папова (74 кг), Юрыя Рыбака (суперцяж), Таццяны Мацко (64 кг), Лейлы Абасавай (48 кг), Крысцiны Казан (56 кг), Вольгi Намазавай (72 кг), Вольгi Шынкевiч (+80 кг), Марыны Жарскай (52 кг) i Андрэя Казусёнка (да 100 кг). Акрамя гэтага на рахунку беларусаў дзевяць сярэбраных узнагарод i сем бронзавых.

3. У мiнскiм Палацы спорту ў мiнулыя выхадныя завяршыўся 46-ы мiжнародны турнiр па барацьбе Гран-пры на прызы трохразовага алiмпiйскага чэмпiёна Аляксандра Мядзведзя. Беларускiя спартсмены на турнiры выйгралi 13 медалёў. Акрамя гэтага, спаборнiцтвы ў Мiнску сталi для нашых барцоў праверкай сiл перад чэмпiянатам Еўропы ў Рызе, якi пройдзе з 8 па 13 сакавiка, а затым стартуюць лiцэнзiйныя турнiры, на якiх будуць разыграны пуцёўкi на Алiмпiяду ў Бразiлiю.

4. Гандбалiсты мiнскага СКА пацярпелi паражэнне ў другой гульнi групавога этапу Кубка ЕГФ. У гасцявым матчы падапечныя Спартака Мiрановiча сустракалiся з французскiм «Сэн-Рафаэлем», правялi вельмi напружаную гульню, але перамогу вырваць так i не змаглi — 31:29. 27 лютага армейцы правядуць наступны паядынак у групе з дацкiм «Б'ерынгбро».

Тым часам брэсцкi гандбольны клуб iмя Мяшкова абыграў на выездзе сербскi «Спартак» з Субоцiцы i гарантаваў сабе месца ў «фiнале чатырох» SEHA-лiгi. У квартэт наймацнейшых таксама трапiлi венгерскi «Веспрэм», македонскi «Вардар» i харвацкi «Заграб».

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Даляцелi да прызоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Балерына Юлiя Дзятко: Дзецi кар'еры не перашкода, калi i работа любiмая, i дзецi жаданыя

Яны пазнаёмiлiся ў 10-гадовым узросце ў харэаграфiчным вучылiшчы i з таго часу не расстаюцца.

Грамадства

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Не атрымалася паехаць на мора? Займiцеся складаннем радаводу!

Колькасць людзей, якiя спрабуюць адшукаць свае каранi, з кожным годам павялiчваецца. 

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.