Вы тут

План падрыхтоўкі законапраектаў на гэты год зацверджаны


Гэта прадугледжана адпаведнай пастановай Савета Міністраў. План уключае ў сябе 39 пунктаў.


У сацыяльнай сферы змены і дапаўненні будуць уносіцца ў наступныя законы: «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, што выхоўваюць дзяцей» і «Аб сацыяльным абслугоўванні». Дэпутатам таксама трэба будзе папрацаваць і над новым нарматыўным актам — праектам закона «Аб сацыяльнай адаптацыі асоб, вызваленых з месцаў пазбаўлення свабоды».

У галіне аховы здароўя дапрацоўвацца будзе Закон «Аб прадухіленні распаўсюджання захворванняў, што ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, віруса імунадэфіцыта чалавека». У сферы фізічнай культуры і спорту змены і дапаўненні будуць унесены ў адпаведны Закон — «Аб фізічнай культуры і спорце».

У сферы жыллёвага заканадаўства плануецца ўнесці змены ў Жыллёвы кодэкс.

У сферы грамадзянскага, грамадзянскага працэсуальнага і гаспадарчага працэсуальнага заканадаўства, заканадаўства аб шлюбе і сям'і змены чакаюць законы: «Аб эканамічнай нежыццяздольнасці (банкроцтве)», «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю», «Аб патэнтах на вынаходкі, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры».

Заканадаўства ў сферы прадпрымальніцкай і гаспадарчай дзейнасці таксама чакаюць змены. Плануецца дапрацоўка наступных законаў: «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», «Аб пітным водазабеспячэнні», «Аб насенняводстве», «Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі», «Аб абароне правоў спажыўцоў». Традыцыйна будзе разглядацца пакет бюджэтных законапраектаў. Сярод нарматыўных актаў у галіне заканадаўства аб нацыянальнай бяспецы змены чакаюць Закон «Аб барацьбе з тэрарызмам». У плане значыцца таксама падрыхтоўка канцэпцыі законапраекта «Аб персанальных даных».

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Чакаюцца змены і дапаўненні

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.