Вы тут

Прафсаюзы вярнулі работнікам 55 мільярдаў рублёў


Прававая інспекцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі летась выявіла каля 41 тысячы парушэнняў працоўнага заканадаўства. Да дысцыплінарнай адказнасці былі прыцягнуты 560 службовых асоб. У федэрацыі адзначаюць, што наймальнікі ліквідавалі амаль усе парушэнні.


Шмат увагі надавалася такім пытанням, як законнасць звальненняў і своечасовасць гарантаваных выплат. Так, летась працадаўцы незаконна ўтрымалі 55,4 мільярда рублёў. Усе гэтыя сродкі ўдалося вярнуць работнікам. Акрамя таго, прафсаюзы дапамаглі аднавіцца на сваіх месцах 76-ці беспадстаўна звольненым спецыялістам.

Каб павысіць прававую асвету насельніцтва, юрысты ФПБ ладзяць рэгулярныя кансультацыі. Штомесяц у кожным раённым цэнтры і ў 9 раёнах Мінска ва ўстановах і на прадпрыемствах праводзіцца прававы прыём грамадзян. Чарговы прыём адбудзецца 25 лютага.

lubneuskaya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.