Вы тут

Паднялі стаўку бюджэтнікам


Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, павышана ў Беларусі да 295 тысяч рублёў.


Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў ад 20 лютага 2016 года №146, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада. Дакументам з 1 студзеня 2016 года вызначана тарыфная стаўка першага разраду ў памеры Br295 тыс. Пастановай прадугледжана, што новы памер стаўкі ўстаноўлены з першых дзён студзеня, а з 1 лютага будуць дзейнічаць штомесячныя дыферэнцаваныя даплаты работнікам бюджэтных арганізацый, якія тарыфікуюцца 1-17 разрадамі, у памерах 86-75 тысяч рублёў.

Міністэрству працы і сацыяльнай абароны даручана вызначыць памеры штомесячных дыферэнцаваных даплат. Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, кіраўнікі бюджэтных арганізацый цяпер павінны забяспечыць пераразлік заработнай платы работнікаў у адпаведнасці з устаноўленай гэтай пастановай тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў з улікам карэктуючых каэфіцыентаў і штомесячных дыферэнцаваных даплат. Гэтая пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2016 года.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.