Вы тут

Стасункі з Італіяй выйшлі на новы ўзровень


Першае ў гісторыі пасяджэнне беларуска-італьянскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве прайшло ў Мінску. Наш бок узначаліла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, італьянскі – статс-сакратар міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італіі, сенатар Бенэдэтта Дэлла Ведова. Як заўважыла падчас выступлення перад журналістамі Алена Купчына, гэта пасяджэнне, без перабольшання, “гістарычная падзея ў двухбаковых беларуска-італьянскіх адносінах”.


Фота БЕЛТА

– Добры падмурак для ўмацавання інстытуцыйнага супрацоўніцтва, умацавання нашых эканамічных сувязяў існаваў ужо даўно, – адзначыла намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства. – Але сёння – новы этап, новая старонка. Мы разгледзелі традыцыйныя сферы нашага ўзаемадзеяння і акрэслілі перспектывы на будучыню. Беларускі бок, перш за ўсё, перспектывы бачыць у прамысловай кааперацыі паміж Беларуссю і Італіяй, у тым ліку з улікам магчымасцяў рынкаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта аўтамабілебудаванне, машынабудаванне. Мы зацікаўлены ў інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва з канцэрнам "Фінмекканіка". Лічым, што сур'ёзная перспектыўная сфера, дзе можа быць інтэнсіфікацыя нашых адносін, – гэта навука і тэхналогіі. Мы выступілі за стварэнне сумеснай Міжурадавай камісіі ў гэтай сферы.

Па словах Алены Купчыной, нягледзячы на тое, што камісія эканамічная, на ёй абмяркоўвалі ўзаемадзеянне і ў “больш шырокім гуманітарным аспекце”.

– Вядома ж, нельга не згадаць праект, які ўжо рэалізуецца, але тут неабходна трошкі больш намаганняў з боку нашых італьянскіх партнёраў і яны сёння праявілі да гэтага цікавасць – гэта далейшае развіццё праекта па стварэнні італьянскай прамысловай акругі ў свабоднай эканамічнай зоне «Брэст», – паведаміла намеснік міністра.

Прэс-служба пасольства Італіі ў нашай краіне інфармуе: “пасля завяршэння пасяджэння больш за 60 прадстаўнікоў беларускага і італьянскага бізнесу прынялі ўдзел у дзелавым форуме”. Пасольства Італіі таксама звяртае ўвагу на той факт, што міжурадавая камісія стала “першай пляцоўкай для дыялогу з краінай Еўрапейскага Саюза пасля адмены большасці санкцый супраць Беларусі і дазволіла Італіі і Беларусі аднавіць зносіны па шырокім спектры сацыяльна-эканамічных пытанняў”.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Догляд займае не больш за хвіліну». Як правяраюць наведвальнікаў перад уваходам у фан-зону?

«Догляд займае не больш за хвіліну». Як правяраюць наведвальнікаў перад уваходам у фан-зону?

Пералік рэчаў, забароненых да праносу, змешчаны на ўваходзе ў кантрольна-прапускны пункт.

Эканоміка

Што мы купляем праз інтэрнэт, і чаму айчынны гандаль у сеціве прайграе

Што мы купляем праз інтэрнэт, і чаму айчынны гандаль у сеціве прайграе

Электронны гандаль у нашай краіне працягвае расці. 

Грамадства

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

У Машы Афанасій жыве каля года. Такі незвычайны падарунак ёй зрабіў сябар.