Вы тут

Вызначаны краіны, дзе падмануць — што папяроску скурыць


Днямі прэс-служба Беларусбанка распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што сёлета з другой дэкады лютага тэхнічнай службай гэтай фінансавай установы ўводзяцца пэўныя абмежаванні пры выкарыстанні плацежных картак гэтага банка за мяжой.


Такім чынам, уведзеныя абмежаванні тычацца картак Vіsa, MasterCard і Maestro, калі апошнія выкарыстоўваюцца для зняцця наяўных грашовых сродкаў у банкаматах і такая аперацыя выконваецца праз счытванне індывідуальнай інфармацыі з магнітнай паласы «пластыку».

Спецыялісты Беларусбанка паведамляюць, што па плацежнай сістэме MasterCard агучаныя абмежаванні дзейнічаюць на тэрыторыі такіх краін, як Камбоджа, Малайзія, Непал, Філіпіны, В'етнам, Паўднёвая Карэя, Індыя, Інданезія, Тайланд, Тайвань, Кітай, Японія і ЗША. Карткі сістэмы VІSA і Maestro будуць мець пэўныя цяжкасці з гатоўкай у Непале, Індыі, Інданезіі, Тайландзе, Тайвані, Кітаі, Японіі і ЗША.

З чым гэта звязана? Справа ў тым, што ў пералічаных краінах існуе высокая верагоднасць здзяйснення ашуканскіх аперацый з выкарыстаннем рэквізітаў плацежных картак, паколькі не ўсе банкаматы забяспечваюць правядзенне аперацый са счытваннем мікрапрацэсара (чыпа) карткі. Уведзеныя банкам абмежаванні накіраваны на зніжэнне рызыкі ўчынення падобнага кібермахлярства і, адпаведна, на забеспячэнне захаванасці грашовых сродкаў трымальнікаў плацежных картак банка.

Разам з тым эксперты міжнароднага сектара па карткавым абслугоўванні кліентаў удакладняюць, што на аперацыі, якія ажыццяўляюцца са счытваннем інфармацыі з мікрапрацэсара (чыпа) карткі, названыя абмежаванні не распаўсюджваюцца. Абмежаванні не распаўсюджваюцца і на безнаяўныя аперацыі аплаты ў арганізацыях гандлю і сэрвісу, у інтэрнэт-крамах, аперацыі зняцця гатоўкі ў пунктах выдачы наяўных грошай устаноў банкаў.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.