Вы тут

Ад 1 сакавіка ўводзіцца забарона на лоўлю шчупака


Забарона на лоўлю шчупака ўводзіцца ў краіне з 1 сакавіка, паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Фота syzyn.com

У перыяд з 1 сакавіка па 15 красавіка, у адпаведнасці з пунктам 107 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, вылаў шчупака звычайнага забаронены. У Віцебскай вобласці забарона будзе дзейнічаць з 9 сакавіка па 25 красавіка. Шчупак па тэрмінах нерасту апярэджвае ўсе віды рыб, адкладае ікру ў сакавіку-красавіку пры тэмпературы вады плюс 4-6 градусаў. Нераст пачынаецца адразу ж пасля раставання лёду і адбываецца на невялікіх глыбінях у прыбярэжнай зоне вадаёмаў, а таксама на пойме рэк і ручаёў. Від становіцца безабаронным перад чалавекам.

Загаловак у газеце: Пакінем шчупакоў у спакоі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».