Вы тут

Гарызонты ўзаемадзеяння


24 – 25 лютага  дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з дырэктарам Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці міністэрства замежных спраў Раманам Собалевым узяла ўдзел у паседжанні Генеральнага савета Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА), паведаміла прэс-служба МЗС.


У парадак дня паседжання Генеральнага савета СГА ўвайшлі перспектывы развіцця шматбаковай гандлёвай сістэмы, а таксама важныя для Беларусі пытанні гандлёва-палітычных адносін у рэгіёне СНД.

У рамках удзелу ў мерапрыемстве беларуская дэлегацыя правяла сустрэчы з прадстаўнікамі Аўстраліі, Бразіліі, Канады, ЗША, Украіны, старшынёй Працоўнай групы СГА па далучэнні Беларусі, а таксама з сакратарыятам СГА. Абмеркаваны падыходы па аднаўленні перамоўнага працэсу па ўступленні  Беларусі ў СГА, вызначаны механізмы далейшага ўзаемадзеяння.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Якаў Зянько: На лёдзе даю  волю эмоцыям

Якаў Зянько: На лёдзе даю волю эмоцыям

Ён — адзін з нямногіх прадстаўнікоў беларускага фігурнага катання на міжнароднай арэне. 

Грамадства

Чаму карты на беларускай мове — гэта стапрацэнтны эксклюзіў?

Чаму карты на беларускай мове — гэта стапрацэнтны эксклюзіў?

Першай грунтоўнай работай айчынных картографаў па-беларуску стаў Нацыянальны атлас, выпушчаны ў 2002 годзе.

Культура

Што агульнага паміж творчасцю і «табурэткай»?

Што агульнага паміж творчасцю і «табурэткай»?

Дзе можна асвоіць літаратурнае майстэрства? Як становяцца пісьменнікамі?

Грамадства

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

Асноўная задача — захаваць біялагічную сям'ю

«Звязда» звярнулася па каментарыі аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта № 18 да старшынь профільных камісій абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі.