Вы тут

Вітайце! Віншуйце! Жадайце!


Павіншаваць блізкіх і знаёмых з любімымі святамі і знамянальнымі падзеямі ў жыцці заўсёды прыемна. Цяпер такое віншаванне можа стаць незабыўным дзякуючы новаму інтэрнэт-сэрвісу «Белпошты».


Ліст з віншаваннямі ў канверце — выдатная нагода перадаць цёплыя словы падзякі і любові адрасату, а цяпер, у век інфармацыйных тэхналогій, гэта яшчэ і даволі нетрывіяльны спосаб зрабіць прыемнае блізкім, сябрам і калегам.

«Віншаванні са святамі» — унікальны інтэрнэт-сэрвіс, з дапамогай якога любы ахвотны можа аформіць заказ на віншавальны ліст на адрас родных, сяброў або партнёраў да дзяржаўных і прафесійных святаў.

Ліст з пажаданнямі на маляўнічым бланку ў канверце можна адправіць па ўсёй тэрыторыі краіны, а таксама за мяжу.

Для атрымання віншавальнага ліста напярэдадні свята неабходна аформіць заказ не пазней, чым за сем дзён да наступлення свята пры перасылцы па Беларусі. Адправіць віншаванне можна простым або заказным лістом.

Аплаціць заказ можна банкаўскімі аплатнымі карткамі міжнародных плацежных сістэм VІSA і MasterCard.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.