Вы тут

Прагноз надвор'я на выходныя: будзе сонечна


Гэты люты стане на 7-8 градусаў цяплейшым за кліматычную норму.

Апошнія дні каляндарнай зімы павінны стаць не толькі цёплымі, але і сапраўды камфортнымі, паведамляюць спецыялісты аддзела доўгатэрміновых прагнозаў Беларускага гідраметцэнтра. Аднак, пачатак сакавіка можа стаць экстрэмальным у сэнсе надвор'я...


Праўда, яшчэ ў пятніцу на тэрыторыю краіны завітае атмасферны фронт, які перамяшчаецца з паўднёвага захаду Еўропы. Таму ў другой палове дня на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (у асноўным — мокры снег), а потым у некаторых раёнах чакаецца наліпанне мокрага снегу. Максімальная тэмпература паветра складзе ад нуля да 6 цяпла.

У выхадныя кіраваць надвор'ем у нас будзе зона павышанага атмасфернага ціску, таму чакаецца цалкам камфортнае надвор'е.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы на суботу па паўднёвым усходзе, а ў нядзелю ў дзень у паўднёва-заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег і дождж). Уначы і раніцай на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Уначы стане халадней, калі тэмпература паветра складзе мінус 2-7 градусаў, а месцамі, у асноўным па паўночным усходзе, чакаецца нават да 10 марозу, удзень будзе ад нуля да плюс 5 градусаў.

У першыя дні наступнага тыдня надвор'е пачне мяняцца і зноў стане цяплей. У панядзелак наша краіна трапіць пад уплыў малаактыўнага франтальнага раздзелу, які змяшчаецца з паўднёвага захаду Еўропы. Месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі. У некаторых раёнах магчымыя туман і галалёд, а ўначы і раніцай на дарогах захаваецца галалёдзіца. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў да 2 цяпла. Удзень чакаецца ад нуля да плюс 5 градусаў, а па поўдні — месцамі да 7 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у першыя дні сакавіка надвор'е падкіне нам не вельмі прыемны сюрпрыз у выглядзе сур'ёзнай порцыі мокрага снегу.

Увага! У аўторак і сераду будуць гаспадарыць атмасферныя франты, якія рухаюцца з боку Балканскага паўвострава. У аўторак амаль паўсюдна чакаюцца ападкі (мокры снег і дождж), месцамі прагназуюцца моцныя ападкі. Уначы і раніцай у некаторых раёнах магчыма наліпанне мокрага снегу, галалёд, а на дарогах галалёдзіца. Удзень месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Вельмі складаны тэмпературны рэжым магчымы менавіта ўначы, калі прагназуецца ад мінус 2 градусаў да 5 цяпла. Удзень вясна пачне гаспадарыць напоўніцу і будзе плюс 1-8 градусаў, а па поўдні — да 10 цяпла.

Сіноптыкі падлічылі, што люты сёлета выдаўся па-вясноваму цёплым. Сярэдняя тэмпература паветра за месяц склала ад нуля на ўсходзе да 3 цяпла на паўднёвым захадзе, што на 7-8 градусаў вышэй за кліматычную норму. Такі тэмпературны рэжым характэрны для апошніх дзён сакавіка. Быў люты багатым і на ападкі, бо па выніках месяца на большай частцы тэрыторыі краіны выпала паўтары месячныя нормы, а месцамі колькасць ападкаў дасягнула дзвюх лютаўскіх нормаў.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Падаткі на зямлю і нерухомасць трэба заплаціць да 15 лістапада

Падаткі на зямлю і нерухомасць трэба заплаціць да 15 лістапада

Тым, хто пратэрмінуе або забудзе ўнесці падатак, пагражаюць штраф, пені і ў выключных выпадках вас могуць не выпусціць з краіны.

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?