Вы тут

У сталіцы праходзіць Свята Вясны


У сталіцы праходзіць фестываль “Вясёлае вясновае свята прыносіць радасць у Беларусь”.

Наша краіна ўжо другі раз далучылася да святкавання кітайскага традыцыйнага Свята Вясны, яно мае глыбокія карані, даўнюю гісторыю і лічыцца самым важным для кітайскага народа. Таму і фестывальны маштаб уражвае: “Вясёлае вясновае свята” сёлета адзначаецца ў 140 краінах і 400 гарадах ва ўсім свеце.

У якасці арганізатараў фестывалю ў Беларусі выступілі Міністэрствы культуры Кітая і Беларусі, Пасольства Кітая ў нашай краіне, пры падтрымцы дэпартамента культуры правінцыі Хэнань і кампаніі “Бел Хуавэй Тэхноладжыс”.

- Мінулы год быў вельмі плённым для беларуска-кітайскіх адносінаў. Мы рэалізавалі многа сумесных праектаў у розных сферах. Спадзяюся, што бягучы год будзе не менш паспяховым і выніковым. Ладзячы ў Беларусі традыцыйнае кітайскае Свята Вясны, мы хочам падзяліцца добрым і цёплым настроем, а таксама распавесці беларусам пра кітайскую культуру, - падкрэсліў пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін.

Сёння ўвечары, 25 лютага, у Белдзяржфілармоніі адкрыецца фотавыстаўка “Новы воблік шаўковага шляху”, а таксама адбудзецца гала-канцэрт з удзелам беларускіх і кітайскіх артыстаў. Каб прадэманстраваць на сцэне шэдэўры мастацтва кітайскай культуры, у Мінск завітаў Хэнаньскі творчы калектыў. Артысты падрыхтавалі танцавальныя прадстаўленні, музычныя нумары на традыцыйных інструментах, прадэманструюць і прыёмы з кітайскага баявога мастацтва ушу.

- Хай кліматолагі ламаюць галаву над сакрэтам пацяплення клімата ў Беларусі, культуролагі ўжо ведаюць адказ. Мы адзанчаем Свята Вясны. Для нас яно яшчэ больш сімвалічнае – мы святкуем вясну Года культуры. У насычаны план мерапрыеместваў у межах Года культуры хутка ўвойдуць і новыя беларуска-кітайскія праекты, - распавёў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.

Міністр таксама падкрэсліў, што ўжо запланаваная сумесная беларуска-кітайская выстаўка ў Гомелі, кітайская культура будзе прасдатўленая і на сцэне “Славянскага базару”, што пройдзе ўлетку ў Віцебску.

vesialuha@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».