Вы тут

Казіно «ўляцела» на падаткі


З першых дзён студзеня нормамі артыкула 309-га асаблівай часткі Падатковага кодэкса Беларусі вызначаюцца новыя стаўкі падатку на ігральны бізнес, паведамілі карэспандэнту «Звязды» ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па горадзе Мінску.


Заўважу, што ў ігральным бізнесе на кожны аб'ект існуе свая асобная падатковая стаўка. Так, самая маленькая сума падатку ў памеры 2,4 млн рублёў за месяц вызначана для ігральнага аўтамата. Крыху больш за 6,5 млн рублёў у месяц будзе абыходзіцца арганізатарам каса букмекерскай канторы, а каса таталізатара — 13 млн рублёў. Больш за астатніх у казіно «важыць» ігральны стол, за які ў месяц неабхона будзе пералічыць у бюджэт ажно 63 млн 418 тысяч рублёў падаткаў. Але і гэта яшчэ не ўсе выдаткі для арганізатараў розных рулетак.

Цяпер неабходна будзе заплаціць падатак на ігральны бізнес па дадатнай розніцы паміж сумай прынятых ставак у азартных гульнях і сумай выплачаных выйгрышаў. А стаўка такога падатку складае 4%. А яшчэ спецыялісты гарадской падатковай службы паведамляюць, што сёлета ўладальнікі казіно (юрасобы) павінны падаваць у мясцовую інспекцыю падатковую дэкларацыю за мінулы месяц па падатку на ігральны бізнес не пазней за 20-е чысло гэтага месяца. А аплаціць такія падаткі неабходна ўжо да 22-га.

Увогуле, у сістэме аплаты падаткаў на ігральны бізнес з недысцыплінаванымі кліентамі размова атрымліваецца даволі кароткай і жорсткай. Згодна з палажэннем аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, якое зацверджана Указам кіраўніка дзяржавы ад 1 верасня 2010 года № 450, своечасовая аплата падатку на ігральны бізнес лічыцца ліцэнзійным патрабаваннем і ўмовай, якая прад'яўляецца да ліцэнзіята. Пры гэтым няплата (няпоўная аплата) падатку на ігральны бізнес на працягу 2 месяцаў запар з'яўляецца падставай для прыняцця рашэння аб спыненні дзеяння ліцэнзіі. Тут пазіцыя дзяржавы да казіно цалкам зразумелая: як толькі нехта забывае аплаціць падаткі, то ён адразу губляе ліцэнзію.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.